Народнае літаратурнае аб'яднанне “Наддзвінне”

сардэчна вітае Вас!

MENU

Шпак Виктория Викторовна родилась 21 июня 1998года. Училась в Полоцкой гимназии №1 (1-9 кл.). В настоящее время заканчивает 11 класс в гимназии №2. Имеет музыкальное образование по классу виолончели. Поёт. Стихи начала писать в 2012 году: дебют – в газете «Полацкі веснік». Виктория Шпак является Лауреатом областного поэтического конкурса, посвящённого 70-летию Победы над фашистской Германией. Член народного литературного объединения «Наддзвінне».

 

“Праз вякі пайшло паданне...”

 

 

Дзякуй усім добрым людзям,

якія данеслі гэтыя паданні да нашых часін.

 

Чорная птушка

 

Сенажаці, люстра рэчкі,

Лес да небакраю,

Птушка чорная над полем

Жаласна гукае.

 

Можа, ў хмар дажджу канючыць

Ці каго шукае?..

Болем сэрца агарнецца:

Хто ж яна такая?..

 

Шмат гадоў прайшло, шмат зорак

З неба пазлятала

З той пары, як ў нашым краі

Панства лютавала.

 

Люду простаму абрыдла

Панская распуста,

Долю лепшую шукалі б,

Ды ў кішэні пуста.

 

Доля, доля, твая воля –

Падарунак розны:

Хто ў палацы век шыкуе,

Хто ў хацінцы мёрзне.

 

У палацы пан заможны,

Жорсткі ды хлуслівы,

Шмат ён золата награбіў

Ды не быў шчаслівы.

 

Побач з лесам – вёска, рэчка,

Поле з жытам спелым.

На ускрайку вёскі ў хаце

Шляхціц жыў збяднелы.

Хоць і бедная хаціна –

Ёсць дзе прытуліцца.

Меў дачку ён прыгажуню –

Зорку Мілавіцу.

 

Не гардзячка, са спагадай

Да людзей хінецца,

Добрыя у той дзяўчыны

І душа, і сэрца.

 

Вочы сінія ў Алены,

Бы валошкі ў полі,

Заспявае – зачаруе

Песняй наваколле.

 

Як загляне ў вочы – раптам

Агарне пяшчотай.

Аб ёй марылі, ды марна,

Юнакі употай.

 

Многа шляхціцаў тутэйшых

Ў сваты прыязджалі.

Кпіў з іх бацька – што тут зробіш –

Ад'язджалі з жалем.

 

А аднойчы так сказаў ён –

Ледзь на коней селі:

"Прынца як знайду з-за мора,

Будзе і вяселле".

 

Ды нядоўга жартаваў ён –

Мухай ў мёд папаўся:

З панам ў шахматы аднойчы

Сп'яну ўшчэнт прайграўся.

 

– Хочаш, пан, маю хаціну?

– Ёй замала кошту.

– Так бяры мяне на службу.

– Мне такі навошта?

 

– Што ж тады?

– Аддай Алену –

Вось тваё багацце.

Не паслухаеш, па турмах

Будзеш век блукаці.

 

Аж заенчыў шляхціц з гора,

Пан яго не слухаў,

Трос вусамі ён са смеху

І паглядваў зухам.

 

"Значыць, так: чакай апоўдні –

Заўтра будзе свята,

Ды чысцей памый падлогу,

Пан прыедзе ў сваты".

 

Шляхціц з сораму згарае:

Як дачцэ прызнацца,

Што зрабіў так недарэчна, –

Вось гарэлка-трасца.

 

Толькі чуткі, як змяюкі,

Да дачкі спаўзліся...

Ой жа горачка, ой ліха,

Дзе знайсці ёй выйсце?

 

Дзеўка ў роспачы пабегла

Ад сватоў хавацца:

"Кірык, любы, памажы мне –

Ў горы будзь дарадцам".

 

Мілы мілую суцешыў –

І бяда растала.

Неўпрыкметку там Алена

Ночку значавала.

 

Раніцою пан прыехаў

Ледзь не ашалелы,

Аж затросся, як убачыў

Кірыка з Аленай.

Слугі панскія схапілі,

Ланцугом звязалі,

Бы жывёліну, кнутамі

Кірыка сцябалі.

 

Вёз Алену пан да бацькі,

Злосна вёў бяседу:

"Падрыхтуйся, я апоўдні

За табой прыеду".

 

Горка плакала Алена:

Праўду дзе шукаці?

Ды пайшла развеяць гора

Да магілы маці.

 

Ногі хутка ймчаць праз поле,

Ў думках – твар хлапечы.

На бярозе ля магілы

Хустачка трапеча.

 

"Мама, мамачка, матуля,

Дапамога трэба:

Сірацінцы тваёй дочцы –

У далоньку неба.

 

За нялюбага не пойду,

Хай ён пан багаты,

Толькі Кірык любы ў думках –

Памажы, дай рады".

 

"Ахініся чорнай хусткай, –

Чуе голас маці, –

Паляціш ты вольнай птушкай

Любага шукаці.

 

Ох, дачушка, кажуць людзі,

Не жывы ён болей,

Прывязалі да кабылы

Ды пусцілі ў поле.

 

Мо, няпраўда гэта, доню,

Мо, жывы застаўся,

Ну чаму такой прыгожай

Гэткі лёс дастаўся?.."

 

Слізганула птушкай ў неба

Верная Алена,

Ды не ведала, што хлопца

Пошукі дарэмны.

 

Па загаду пана-выжлы

Мерцвяка спалілі,

Попел ў полі раскідалі,

Знішчылі й забылі.

 

Просты люд – ён не забыўся:

Ад бабуль унукам

Праз вякі пайшло паданне

Пра любоў-разлуку.

 

У цішы заплюшчу вочы,

З'явяцца імгненна

Зоркай вернага кахання

Кірык ды Алена.

 

 

Возера Траецкае

 

І

У зялёным закуточку,

Што ў прыдзвінскім краі,

Дзе зямля азёр вачыма

Ў неба пазірае,

Дзе свавольніцамі рэчкі

Па лугах прабеглі,

Дзе ад соснаў стромкіх цені

Доўгія пралеглі,

Дзе так хораша улетку,

І зімой не горай,

Не імкнецца люд за шчасцем

За далёка мора.

Тут здараюцца і цуды

Ў пэўную гадзіну,

І не хочацца нікуды:

Тут яна – Радзіма.

 

ІІ

Ці то праўда, ці зманілі,

Але кажуць людзі,

Той гісторыі трагічнай

Дзвесце год як будзе.

 

У прыгожым закуточку

Ў даўнюю часіну

Ці не зоры нарадзілі

Гожую дзяўчыну.

 

У Анэлі-прыгажуні

Ільняныя косы,

Тварык чысты і бялявы,

У вачах – нябёсы.

 

Постаць тонкая – з бярозкай

Быццам дзве сястрыцы,

Хто убачыць – той не можа

Ёю надзівіцца.

 

У яе бацькі – сяляне,

І яна таксама

Працавала да змяркання,

Найчасцей – на пана.

 

ІІІ

А калі зямля аж млела

Ад птушыных спеваў,

Ёй часіна йсці да шлюбу

Тут якраз прыспела.

 

Быў пасаг прыгатаваны,

Бач, куфэрак повен:

І сукенкі, і каралі...

На двары – свой човен.

 

Бо тут возера спрадвеку

Побач коціць хвалі...

Вось бяда – два хлопцы разам

Ў сваты завіталі.

 

Выбраць трэба, з кім ёй быці.

Кожны – сэрцу мілы:

Працавіты і прыгожы,

Добры і чуллівы.

 

Нерашучасць , ох не слодыч –

Дзеўка ледзь не плача...

Пан набіўся з дапамогай:

"Я рашу задачу".

 

Паглядзеў на ўсіх з усмешкай,

Ў далані папляскаў:

"У нядзелю ўсе прыходзьце,” –

                                     Гаварыў ён з ласкай.

 

 

Панскі розум што рыхтуе,

Цяжка здагадацца,

Асабліва, калі пане

Сунецца ў дарадцы.

 

IV

Ўсе сабраліся ў нядзелю,

Чарадою сталі

Там, дзе возера гулліва

Ў бераг коціць хвалі.

 

Расхінуліся з павагай,

Выйшаў пан наперад.

Гучным голасам ўрачыста

Зачытаў паперу:

 

 

"Жаніхам падрыхтавацца.

Пад ваду – раз дужы:

Больш хто зможа пратрымацца,

Той і стане мужам".

 

Ажно дрыжыкі па скуры

У людзей пабеглі.

Чалавек жа мае сэрца,

Не кавалак цэглы.

 

Жаніхі – не адмаўляцца ж –

Рушылі наперад:

Хутка рыбка залатая

Ў чыйсьці трапіць нерат.

 

Хвалі ўмомант двух герояў

З галавой пакрылі,

І паўзлі, паўзлі чакання –

Ўсё марудней – хвілі.

 

Жаніхі трывалі доўга

Ў асяроддзі срэбным:

Кожны з іх кахаў Анэлю –

Іншай не патрэбна.

 

Кожны з іх быў непахісны,

Выглядаў малойцам:

"Ну, яшчэ, яшчэ хвілінку –

Буду пераможцам".

 

У Анэлі сэрца б'ецца,

Хочацца завыці...

І як толькі зразумела,

Што хлапцам не выйсці –

 

(Ад яе такога ўчынку

Людзі не чакалі)

Птушкай белаю, лябёдкай,

Кінулася ў хвалі.

 

У трагедыю забава

Перайшла знянацку:

Ў непрытомным стане маці,

Лямантуе бацька...

 

У ваду палезлі людзі –

Трэба ж дапамога.

Ўсё абгледзелі – дарэмна,

Не знайшлі нікога...

 

Дні праз тры на гэтым месцы

Лебедзі кружылі,

Так загадкава глядзелі,

Быццам варажылі.

 

Чысціню вады ніколі

І ніхто не пэцкаў...

З тых часін яно завецца

Возерам Траецкім.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Алеся Шпак

“Сонца човен выкаціла свой...”

 

Як Міхась чараўніка шукаў

(казка)

 

У сям'і мядзведзяў гора –

Сын Міхаська захварэў:

Ён з апоўдня не ў гуморы,

Не дурэў, не піў, не еў.

Вочкі сумныя без бляску,

Голас з ложка не падаў,

Нават вечарам пра казку

Не спытаўся – вось бяда.

 

Тата з маці асцярожна

Распытанку пачалі:

“Ты хадзіў на луг мурожны,

Еў карэньчыкі з зямлі?

Ці да пчол занадта лазіў

Мёд ліпнёвы пасмактаць?

Ці, не змыўшы пылу, гразі,

Яблык браў пакаштаваць?

Ці аб'еўся ты маліны?

На пагорку шмат яе...

Ведаць гэта мы павінны”.

Ды на ўсе пытанні: “Не”, –

Ім адказвае Міхаська.

Што рабіць тут, як лячыць?

Па-суседску, калі ласка,

Рады воўк дапамагчы:

“Захварэў ці так, блазнота,

Што дарэмна меркаваць,

Трэба хуценька з чароту

Фельчарыцу выклікаць.

Ліска-фельчар качак хворых

Лечыць пільна трэці дзень:

Пэўна, птах лавіў каторы

Жаб у бруднай дзесь вадзе.

Эпідэмія – не жарты.

Толькі што я распачаў?..

Пашукаць сароку варта,

Каб паклікала ўрача”.

 

А яе шукаць не доўга,

Бо лятае ля жытла...

Паляцела – да малога

Фельчарыцу прывяла,

Нават час хвілінак пачак

Не паспеў перакідаць.

Засталася хворых качак

Барсучыха даглядаць.

 

Як агледзела малога

Ліска ўважліва сама,

То сказала, што нічога

Асаблівага няма.

Гэта проста ад узросту,

Хутка пройдзе і само,

Толькі ёсць рэцэптаў мноства,

Каб хутчэй дапамагло.

Ёсць у лесе цуда-кветка...

Той, хто мае пільны зрок,

Можа ўбачыць, хоць і рэдка,

Зёлку там, дзе ёсць паўзмрок.

Мае кветка ўздоўж сцяблінкі

Кветак дзесяць, як калі,

Невялічкіх дзве лісцінкі

Ды цыбулінку ў зямлі.

З'есць Міхась яе – адразу

Стане зноўку жартаўнік.

Незвычайная і назва

Белай кветкі – чараўнік.

І не надта каб прыгожа,

Непрыкметна кветка ўдзень,

Але дужа дапаможа

І ў складанай больш бядзе.

Досыць хуткае лячэнне

Дасць Міхаську чараўнік.

А цяпер да пабачэння,

Не хварэйце ані-ні”.

 

Зыркаў зверху месяц срэбны,

Зваў усіх адпачываць...

“Кветка гэта мне патрэбна,

Раніцой пайду шукаць,” –

Уздыхнуў Міхась глыбока,

І з душы зляцела змроч.

Сны вясёлыя навокал

Мітусіліся ўсю ноч...

 

На світанку злез ён з ложка,

Толькі брату штось шапнуў,

Ды хутчэй на луг мурожны

Свае лапы павярнуў.

А на лузе што за россып

Непадробленай красы?..

Быццам зорачкі з нябёсаў

Сталі кроплямі расы.

 

Сонца толькі што з-за лесу

Човен выкаціла свой,

І яно ўвесь дзень уверсе

Будзе плыць над галавой.

Там, за возерам, далёка

Сядзе вечарам яно,

Знікне ў яміне глыбокай

Жыватворнае святло.

Толькі час надыдзе ранку,

Абудзіўшы цішыню,

Сонца птушачка-заранка

Зноў пакліча ў вышыню.

 

Вось і зараз – светлы ранак,

Луг звініць на ўсе лады...

Апынуўся нечакана

Наш Міхаська ля вады.

Светлай стужкай ззяе рэчка,

Бервяно над ёй – масток,

Побач спеляцца парэчкі –

Так і просяцца ў раток.

 

Быў Міхась расхваляваны,

Ці пяту хтось казытнуў,

Ды з мастка ён нечакана

Прама ў рэчку слізгануў.

Непрыемнае здарэнне:

Скрозь халодная вада –

Стала нават на імгненне

Міхасю сябе шкада.

Ды, сабраўшы спрыт у лапы,

Хутка выскачыў з вады.

Абышлося... Ён падрапаў

Толькі нос з тае бяды.

 

Страсянуўшы вільгаць спешна,

Наш Міхаська ачуняў

Ды цяпер ужо з усмешкай

На рачулку пазіраў.

Толькі вось аднекуль смага

Накаціла – як глытаць?

Што ж, цяпер зусім няблага

І парэчак пасмактаць.

Іх ля рэчкі досыць многа –

Аж чырвоныя кусты –

Так дарэчы дапамога:

Страўнік надта ўжо пусты.

Спрытна ягады збірае –

Сілкавацца ён мастак:

І галінкі не ламае,

І жуе не абыяк.

Ды плывуць на рэчцы гусі –

Там жыццё сваё цячэ.

Прадказаць я не бяруся,

Што там здарыцца яшчэ...

 

Мільгануў луской карасік

І, хаваючыся, знік...

Замаркоціўся Міхасік:

“Як знайсці той чараўнік?”

Час бяжыць – бягуць і лапы

Па сцяжынцы ў светлы гай...

Кветкі розныя абапал –

Хоць ахапкамі збірай.

Ды шкада: няма той самай,

Што патрэбна Міхасю.

“Абыду, яшчэ так рана,

Я ваколіцу – усю!”

 

Бачыць: збоку на дарозе

Вужанятка залягло,

Бок скрываўлены, у змозе

Ледзьве дыхала яно.

Тут Міхаська прыпыніўся,

Вужанятка ў лапы ўзяў,

Збочыў крыху, нахіліўся,

Змейку ў лужыну паклаў.

Ачуняе ў прахалодзе –

Пад арэшнікам якраз.

Адпачыць зусім не шкодзіць

І Міхаську пэўны час.

Толькі трэба і ў дарогу –

Ён шукальнік, а не госць –

Абысці лясы, мурогі:

Недзе там, напэўна, ёсць

Кветка-дзіва. Вось праява:

Незнаёмку як шукаць?

І пабег Міхаська жвава,

Вочкі-зорачкі блішчаць.

 

Доўга бег ці не – стаміўся,

Трэба сілы аднавіць.

Ён пад елкай прыпыніўся,

Хоча смагу наталіць.

Побач светлая крынічка

З-пад зямлі цурчыць-бяжыць.

Кліча з елачкі сінічка:

– Добры дзень! Як маеш быць?

– Добры дзень, мая суседка,

Рады я цябе сустрэць,

Вось шукаю ў лесе кветку,

Каб ніколі не хварэць.

А знайсці яе нялёгка,

Непрыкметная нічым.

Толькі вось казаць няёмка:

Я хацеў бы адпачыць.

– Ой, прабач, спачні, канечне:

Надта сонца прыпякло.

Тут якраз густы арэшнік

Добра сцішвае цяпло...

 

Адляцела птушка воддаль.

Лёг Міхаська спачываць –

З найвялікшай асалодай

На мурог шаўковы спаць.

І з прыродай ён у згодзе

Спіць на матухне-зямлі,

Дзе стракозы ў карагодзе,

Дзе, як кветкі, матылі,

Дзе няспынна ў плынным часе

Чуцен птушак ладны спеў...

Так цудоўна, што Міхасік

Усміхаецца і ў сне.

 

Мала часу праляцела,

Толькі трэба ж уставаць.

Бач ты, сонца захацела

З хмаркай ў хованкі гуляць.

Дожджык цёплы, дожджык шпаркі

Хутка зрынуўся уніз,

І вясёлкі кошык яркі

Перавернуты павіс.

Пад кустом перачакаўшы

Дождж – вясёлы вадалей,

Сіл, энергіі прыдбаўшы,

Рушыў наш Міхась далей.

 

Пазіраючы, як спрытна

Гарнастай на дрэва лез,

Па сцяжынцы каларытнай

У яловы трапіў лес.

Цішыня – сяброўка змроку,

Кветак, бач ты, ніякіх,

А стаяць на кожным кроку

Таўсцякі-баравікі.

“Вас збіраць абавязкова

Я прыду сюды не раз,

А пакуль – бывай, яловы,

Заставайся ў добры час”.

 

Расступіліся яліны,

Цемра знікла ад святла,

Міхася далей сцяжына

На пагорак павяла.

Скрыпень полымем ружовым

Той пагорак агарнуў,

А Міхась на пах мядовы

Да маліны павярнуў.

Нос у куст Міхасік торкаў,

Рот дарма не раззяваў,

Аж пакуль не стала горка,

Слодыч ягад смакаваў.

Як наеўся – што за ліха,

Хоць ты ягад не збірай:

Сонца промнямі паціху

Зачапіла небакрай.

 

У дарогу зноў імкнуцца

Лапы жвавыя хутчэй:

Не паспееш азірнуцца –

Знікне сонейка з вачэй,

Знікне светлая надзея,

Быццам зорачка ў вадзе.

Уздыхнуў Міхась: ”І дзе я

Адшукаю кветку, дзе?”

 

Ад алешын і бярозак

Цені доўгія ляглі,

Але ўсё ж да вербалозу

Дацягнуцца не маглі.

Конікі канцэрт бясконцы

Зноўку дружна павялі,

Мільганула птушкай сонца

І схавалася ў галлі.

 

Пах прыемны, пах чароўны

Тут прывабіў Міхася:

“Трэба глянуць – усё роўна

Побач селішча лася –

Давязе якраз да дому,

Толькі хораша прасі:

Сябра добры ён, вядома,

Спачувае шчыра ўсім.

Але што гэта за дзіва –

Вылучае мшэлы пень

Водар кветачкі адзінай,

Непрыкметнай, быццам цень.

Я не буду рваць, не бойся

І пялёсткі не хіні,

У мяне не засталося

Той хваробы ані-ні.

Вельмі добрае лячэнне

Паспытаў твой сёння госць.

Так бывай, да пабачэння,

Дзякуй, кветка, што ты ёсць”.

 

Хутка лось давёз да дому,

І Міхасік вельмі рад –

Бо хвалююцца, вядома,

Тата з маці не на жарт.

Апраўдацца як малому –

Не пазбег крутых размоў.

Абяцаў ён: ”Без дазволу

Не пайду нікуды зноў”.

 

Падарожжа – ўжо былое:

Пачалі з ім жартаваць...

Толькі ў добрым, бач, настроі

Трэба класціся ўсім спаць.

Рады бацька і матуля,

Што здаровы іх Міхась...

І нарэшце ўсе паснулі.

Што ім дзень наступны дасць?

 

Вось і скончылася казка,

Там усё пайшло на лад...

Чараўнік – духмяна краска –

Будзе вам заўсёды рад.

 

 

Алеся Шпак

 

«Белая Русь – как весенний цветок...”

 

 

 

Полоцк

 

1

 

Белая Русь – как весенний цветок,

Птиц перелётных вечерний поток.

В свете луны перед нами возник

Древнего Полоцка сказочный лик.

Храма Софии божественный свет.

Белые стены – загадочный цвет...

 

2

 

Белые шарики – пух тополей –

Ветер сдувает с пустых площадей.

Лето, жара... Разноцветья картина

Там, где задумался с книгой Скорина,

А Евфросинья в движенье простом

Город родной осеняет крестом...

 

3

 

Белые перья – летят облака,

Тёплая осень приятно легка.

В городе праздник: гулянья, салют –

Радостью создан особый уют.

Птицы на юг не хотят улетать –

Кажется, время повёрнуто вспять...

 

4

 

Бело-бескрайнею стала Двина –

Гордый свой нрав усмирила она.

Полоцк в раскрытых ладонях земли

Снова во власти пушистой зимы.

Тихо снежинки кружатся-слетают

И на ладонях таинственно тают...

 

 

 

 

 

Калейдоскоп миниатюр

 

Озёрные чайки

 

Белые с серым озёрные чайки,

Ну почему ваши крики печальны?

 

Здесь не тонули от бурь корабли,

Тут лишь земля – и вдали, и вблизи.

 

Может быть, в облике вашем кричат

Души погибших геройски солдат?

 

 

 

 

 

Всё преходяще

 

Ветер-проказник принёс в мои сени

Запах медовый персидской сирени.

 

Вспомнились строчки Омара Хайяма,

Что преходяща любовная драма:

 

Облачком белым во времени канет,

Тело ж красавицы глиною станет.

 

 

Сделать бесплатный сайт с uCoz