Народнае літаратурнае аб'яднанне “Наддзвінне”

сардэчна вітае Вас!

MENU

Кужалева Таццяна Уладзіміраўна нарадзілася ў 1968 годзе ў в. Казіірова Полацкага раёна. Закончыла Полацкі падагагічны каледж. Працавала выхавацелем у дзіцячым садку, зараз працуе загадчыкам Варонічскага сельскага клуба. Піша вершы.

Краіна, якая мне сніцца

 

Краіна дзяцінства

 

Як хочацца мне зноў пабыць у маленстве,

Прабегчыся босай па мокрай траве,

Дзе ў небе вясёлка, дзе цёпленькі дожджык

Лагодна кранае, пястуе, пяе.

 

Дзе тата і мама яшчэ маладыя,

Дзе ў лузе за вёскай жаўрук у траве,

Дзе бегаюць дзеці па лужах малыя

І голасна маці вячэраць заве.

 

Краіна дзяцінства мая дарагая,

Куточак мой любы Радзімы маёй,

Ты будзеш мне сніцца, пакуль я жывая,

Прыгожай і светлай сваёй чысцінёй.

 

 

 

 

 

Мой край

 

Мой край, мой любы, сінявокі,

Ты мне заўсёды дарагі,

Люблю твае бары, аблокі,

Палеткі, нівы і лугі.

 

Нішто так сэрца не хвалюе,

Як воблік любай стараны.

Ушачку рэчачку люблю я,

Як там клубяцца туманы.

 

Тут лес раскінуў дзіўна шаты,

Стаіць, нібыта дзед сівы.

Ён помніць ворагаў заклятых

І жахі лютае вайны.

 

Тут над Дзвіною дух вітае

Гадоў мінулых даўніны...

Люблю цябе, зямля святая,

Зямля нашчадкаў Скарыны.

 

 

 

 

 

Балада пра маці

 

Нарадзіла матуля на радасць чатыры сыночкі,

І сыночкі раслі, нібы ў полі цвілі васілёчкі.

 

Як акрэплі, ступілі на пожню чатыры сыночкі,

Пасадзілі ў прысадзе адразу чатыры дубочкі.

 

Сонца песціла, мякка кранала галінкі дубочкаў,

Маці лашчыла, к сэрцу сваіх прыціскала сыночкаў...

 

Засланілі тут сонца на небе варожыя крылы –

Родны край беларускі вайна, нібы цемрай, накрыла.

 

Загрымелі на небе магутнага грому раскаты:

Стала маці сыноў выпраўляць для змагання ў салдаты.

 

Над дубамі ў прысадзе, як здань, зграі ворагаў ўюцца,

А матулі сыночкі, як волаты, з ворагам б'юцца...

 

Адышла-адгрымела ў сусвеце ліхая навала,

І матуля старая сыночкаў дадому чакала.

 

Ды праходзілі месяцы, йшлі за гадамі гадочкі,

Маці верыла: прыдуць і стануць на ганак сыночкі.

 

Вунь шумяць на узмежку за домам магутныя дрэвы,

А матуля сівенькая думае: “Дзетачкі, дзе вы?..”

 

Ой, не прыдуць сыны да матуленай роднае хаты,

Бо загінулі недзе далёка чатыры салдаты.

 

 

 

 

 

Варонічская зямля

 

Такая ёсць зямля на роднай Беларусі:

Растуць тут хвойныя багатыя бары.

Старонкай гэтаю дзіўлюся й ганаруся,

Калі гляджу я ўдалеч з Замкавай гары.

 

Дзіўлюся я блакіту вод ракі Ушачы,

Дзіўлюся ветру й небу, чыстаму наўскрай.

Дзіўлюся, бо люблю я іх за ўсё, няйначай,

Мясціны родныя, мой беларускі край.

 

Людзьмі я ганаруся, што жылі-тварылі,

Узводзілі тут замкі, крэпасці, масты,

Я ганаруся тым, што край яны любілі

І між сабой жылі, як родныя браты.

 

І думаю, што сёння іх нашчадкі-дзеці

Жыць будуць годнымі славутых землякоў,

А край наш будзе лепшы ў белым свеце,

Квітнець і славіцца у бездані вякоў.

 

 

 

 

 

Думкі вясковай жанчыны

 

На дварэ жара ды спёка,

І ў душы палае жар,

У цяньку тут недалёка

Б'е касу мой гаспадар.

 

Нешта сам сабе працяжна

Ён мурлыкае пад нос,

Паглядае гэдак важна

На духмяны сенакос.

 

Кажа, што трава паспела,

Ды не можа ён касіць,

Што гарэлка сілы з'ела –

Трэба трактар запрасіць.

 

Вечар выдаўся духмяы,

Пахнуць кветкамі лугі.

Муж мой быў раней не п'яны,

Зараз муж зусім другі.

 

У гарэлачку ўцягнуўся:

П'е яе і ўноч, і ўдзень.

Хоцьбы трохі ўсхамянуўся,

Ходзіць, нібы тая цень.

 

Дык нашто, скажы, мой мілы,

Ты згубіў свой божы дар,

Падарваў сабе ўсе сілы,

Мой нікчэмны гаспадар?..

 

 

Таццяна Кужалева

 

“Сніцца яблынь бацькоўскіх квецень…”

 

Падае жоўтае лісце…

 

Падае, падае жоўтае лісце

З клёнаў, рабін і бяроз.

Крык жураўліны, бы просячы выйсця,

Сумам злятае з нябёс.

 

Кліч іх пачую – сціскаецца сэрца,

Ў ціхай самоце стаю:

Птушкам не хутка й не ўсім давядзецца

Ўбачыць радзіму сваю.

 

Жоўтае лісце ціхенька злятае

З клёнаў, рабін і бяроз,

Змрок тумановы паціху знікае,

Росы – як кропелькі слёз.

 

Сніцца яблынь бацькоўскіх квецень

 

І калыска, і песня маці

Ўспамінаюцца часта мне,

Голас бацькавы ў роднай хаце

Зараз чуецца, як у сне.

 

Бачу лавачку пад акенцам

І бацькоўскі ў прысадзе клён,

І дзяўчынку з люстэркам-шкельцам,

З валасамі, нібыта лён.

 

Сніцца яблынь бацькоўскіх квецень

І пялёсткаў бялюткіх пах,

Што разносіць дзівосны вецер

У маіх летуценных снах.

 

У роспачы па бездарожжы

 

Мокра, холадна і дрогка,

Дождж усё ідзе, ідзе…

Крочу шляхам я нялёгкім

Знедужэла па вадзе.

 

Ноша цяжкім грузам цісне

Мне на плечы і душу…

“Нада мной ты так не вісні”, –

Моўчкі ў лёса я прашу.

 

А пакуль ліюцца слёзы –

Выціраю іх рукой,

Ў роспачы іду праз грозы

Я па цемені начной.

 

І напружваю ўсе сілы,

Ногі збітыя – укроў …

Свет цяпер зусім не мілы.

Падаю … і крочу зноў.

 

У прадчуванні вясны

 

Сыпаўся крупкаю белай

Іней з галінак бяроз.

Сонейка дрэвы прыгрэла,

І адышоў прэч мароз.

 

Звонка запелі сініцы

У прадчуванні вясны.

Скора зямля і вадзіца

Скінуць зімовыя сны.

 

Дружна з пагоркаў маўклівых

Зноў пабягуць раўчукі,

З песняю звонкай, шчаслівай

Вернуцца к нам жаўрукі.

 

Ясна ўсміхнецца прырода,

Дорачы добры настрой.

Пахі я п’ю з асалодай –

Добра заўсёды вясной!

 

Змрочныя думкі

 

Думкі мрояцца ў галаве –

Невясёлыя думкі надта.

Мне не спіцца, нібы саве,

А са мною не спіць і хата.

 

І няма вакол мітусні,

І пасопваюць ціха дзеці,

І ніякай няма хлусні,

І здаецца: адны мы ў свеце.

 

Знаю, многім на ўсё пляваць,

Толькі грошы для іх штось значаць,

І як з гэтым нам ваяваць,

Як зрабіць, каб было іначай?

 

Мы знішчаем мараль і ўсё,

Што складалася ў нас вякамі…

Пабудуем сабе жыццё, –

Што ў ім жыць не захочам самі…

 

Осень

 

Осень наступила ярким листопадом:

В золото одела рощи и кусты,

Подожгла калину у ручья за садом, –

Будто набросала краски на холсты.

 

Клён такой красивый – кажется, пылает,

От реки прохладой тянется туман.

Осень всё колдует, всё творит, играет,

С солнцем и зарёю пишет свой роман.

 

Слова… слова…

 

Ты мне сказал: «Тебя люблю».

Слова… слова…

И я судьбу не умолю –

Идёт молва…

 

А я не знала, где найти

Ответ… ответ…

И не могла уже уйти,

Сказав вдруг «нет»…

 

Дрожала в зеркале твоём

Свеча… свеча…

Бесшумно вниз скользнула шаль

С плеча… с плеча…

 

И вьюга пела за окном

До дня… до дня…

Теперь я в зеркале своём

Одна… одна…

 

 

 

Татьяна Кужелева

 

«В любви всё дивно и случайно...”

 

Что такое любовь?..

 

Её нам часто не хватает,

О ней мы думаем всегда.

Она то есть, то улетает,

То быстротечна, как вода.

 

С любоью к чёрту все ненастья,

Любовь влечёт нас в новый мир.

И мы летим на крыльях счастья

Вдвоём в волнующую ширь.

 

В любви всё дивно и случайно,

И поцелуй её пьянит.

В ней – наразгаданная тайна,

Что нас и манит, и страшит...

 

 

 

 

 

Философские размышления

 

Летят года, бегут столетья –

Быстры истории шаги.

Кому назначено бессмертье,

Кому забвения круги.

 

И ты живёшь, и ты не знаешь

Течение реки-судьбы:

Где что найдёшь, где потеряешь,

Ведь все мы случая рабы.

 

Как заглянуть за грань сознанья,

Откуда хода нет назад?

Побыв в объятьях мирозданья,

В юдоль вернуться каждый рад.

 

 

 

 

 

Спешу к тебе

 

Я дорогой иду зимним вечером,

На душе очень радостно мне:

Белым снегом тропинка отмечена,

По которой спешу я к тебе.

 

Этот воздух морозный загадочный,

Мне лицо обжигает до слёз.

Сумрак ночи, пьянящий и сказочный,

Увлекает меня в пору грёз...

 

 

 

 

 

Как жаль...

 

Я помню осень, тихий вечер,

Закончен день был трудовой:

Ты нёс в подарок мне на встречу

Букет ромашки полевой.

 

И был букет подарен нежно,

В глазах твоих была любовь...

Как жаль, что не сбылись надежды

И не вернуть ту осень вновь!...

 

 

 

Насустрач каханню…

 

Зноў ідуць маразы і сцюжа –

Не схавацца, як на бяду,

І я прагну пяшчоты дужа,

На паклон да кахання йду.

 

Я хачу цеплынёй сагрэцца

І ўвысь птушкаю паляцець,

І з крыніцы надзеі напіцца,

І душою памаладзець.

 

Зноў не страшны мне будуць сцюжы,

І не будзе пужаць мароз,

Бо любую навалу адужу,

Калі буду кахаць да слёз.

 

Вось лядком заняліся лужы,

Смутак знік, і у дзён чарадзе

Сэрца прагне кахання дужа

І насустрач яму ідзе.

 

 

 

 

Выбачайце…

 

Выбачайце мяне, калі ласка,

Не магу адказаць я вам згодай –

Надзяваць непатрэбную маску…

Вы лічыце мяне старамоднай.

 

Ў акіяне ўзаемных пачуццяў

Насамрэч не купацца мне з вамі,

І няхай гэта вас не мучыць,

Бо мяне вы прыдумалі самі.

 

У жыцці я, як мудрая птушка,

Што не верыць прыгожанькім птахам:

Лепш здалёку напевы іх слухаць,

Каб затым на світанку не плакаць…

 

 

Беларуская зіма

 

Іскрыцца, ззяе снег на сонцы,

Пяе марозны, звонкі дзень.

Размаляваў мастак ваконцы,

Ахутаў коўдраю пляцень.

 

Мастак-мароз працуе пільна:

Скаваў ён рэчак хуткі бег

І на кусты павесіў іней,

А на палі насыпаў снег.

 

Прыбраў каралямі бярозкі

І світкі сшыў усім дубкам,

Заплёў малым асінкам коскі,

Даў срэбра снежным дыванам.

 

Наўкола люба кінуць вокам,

І з захапленнем я гляджу

На неба сіняе, аблокі,

На беларускую зіму.

 

 

 

Сэрца плача

 

Сэрца ные маё, сэрца плача

Па надзеях і згубленых снах:

Што пражыта, нічога не значыць –

Безнадзейнасць адна у вачах.

 

Мільганулі маланкай сустрэчы,

Кветкі звялі, што ты мне дарыў,

Не запалім кахання больш свечы,

Бо развеяна шчасце, як дым.

 

Адгаворак тваіх не прымаю,

І не трэба мне болей хлусіць.

Я з усмешкай цябе адпускаю

І усё паспрабую забыць.

 

Я забуду цябе, твае здрады,

Я забуду пагарду тваю.

Застанецца на сэрцы асадак,

А душу я сваю загаю.

 

 

Крыўда Вароніцкага храма

 

Стаіць маўкліва ля дарогі

Пакінуты людзьмі вясковы храм –

Нібы дакор сумлення строгі:

Пакрыўджана глядзіць у душы нам.

 

Нібы пытаецца ён ціха:

«Заступніцтва нябёс не хочаш ты,

Вясковы люд? Няўжо, як ліха,

Разбурыць час ваш храм святы?

 

Хоць шмат прайшло дзесяцігоддзяў,

Я помню: у трыццатыя гады

Ты крыж збіваў з мяне, як злодзей,

І нёс мае іконы да вады.

 

 

Кідаў у вір святыя лікі,

Таптаў нагамі крыж распяты мой…

Ты пакараны быў, і крыкі

Сплывалі ўдалеч бруднаю ракой.

 

Вясковы люд, няўжо не бачыш:

Займеў ты сам няшчасцяў рой?

Цяпер ты злыдняў часта лашчыш,

Забыўшы храм свяшчэнны свой».

 

Што ж гэта робіцца у свеце:

Сыходзяць у магілы мужыкі,

Хварэюць сіратліва дзеці,

І жылы рвуць свае жанкі.

 

Мінае трэцяе ўжо лета,

Як храм без купалаў стаіць.

Не трэба й духавенству гэта –

І галава ні ў кога не баліць.

 

Патрачаны такія грошы!

Прапала колькі намаганняў, сіл!..

Шыкуюць злыдні зноў у ночы,

А людзям шчырым свет не міл…

 

 

Что такое любовь?..

 

Её нам часто не хватает,

О ней мы думаем всегда,

Она порой нас больно ранит –

Любовь в награду нам дана.

 

С любовью нипочём ненастья,

Любовь влечёт нас в дивный мир –

И мы летим на крыльях счастья

Под звуки томно-нежных лир.

 

 

Любви дыханье безмятежно.

Она всегда собой пьянит,

Есть в ней чарующая бездна,

Что нас и манит, и страшит…

 

 

 

Спешу к тебе

 

Я дорогой иду зимним вечером,

На душе очень радостно мне,

Белым снегом тропинка отмечена,

По которой спешу я к тебе.

 

Этот воздух морозный, загадочный,

Мне лицо обжигает до слёз.

Сумрак ночи, пьянящий и сказочный,

Увлекает меня в пору грёз…

 

 

 

Размышление

 

Летят года, бегут столетья –

Быстры истории шаги:

Кому назначено бессмертье,

Кому – забвения круги.

 

И ты живёшь, и ты не знаешь

Течения реки-судьбы:

Где что найдёшь, где потеряешь, –

Ведь все мы случая рабы.

 

Как заглянуть за грань сознанья,

Откуда хода нет назад?

Побыв в объятьях мирозданья,

В юдоль вернуться каждый рад.

 

 

 

Как жаль…

 

Я помню осень, тихий вечер,

Закончен день был трудовой…

Ты нёс в подарок мне навстречу

Букет ромашки полевой.

И был букет мне дарен нежно,

В глазах твоих была любовь…

Как жаль, что не сбылись надежды

И не вернуть ту осень вновь.

 

 

Зимний вечер

 

Белый снег укрыл всю землю:

И поля, и сёла –

Все луга и перелески

Обновились снова.

 

Ровно, мягко снег ложится

На простор широкий,

Зажигается на небе

Месяц светлоокий.

 

Наступает вечер зимний,

Звёздочки мерцают,

На деревьях сизый иней

Серебром сверкает.

 

И мороз походкой важной

Улицей шагает,

Припозднившихся прохожих

Снегом обсыпает.

 

 

Нечаянная встреча

 

Она случайно встретилась со мной,

Когда я жизнь прошла наполовину,

Когда казалось: счастье за чертой,

Отмеченной судьбой, промчалось мимо.

Но вот моя любовь меня нашла:

«Встречай меня, открой скорее двери,

Я искорку сердец двоих зажгла…»

Я этому и верю, и не верю.

 

«Я не боюсь! Нет, нет! – сорвался крик, –

Я всё приму: и радость, и разлуку,

Лишь ощутить тепло б твоё на миг,

Познать тебя и сладостную муку.

 

Согрей меня, любовь, своим теплом,

Надежду подари и дай мне силы

Лететь с любимым по небу вдвоём,

Дышать, гореть и верить до могилы!..»

 

 

 

 

 

Сделать бесплатный сайт с uCoz