Наддзвінцы мы...
(гімн)
Словы Г. Загурскай і
М. Балдоўскага
Музыка Я. Аўласенка
Складаем вершы мы ці пішам прозу
Пад позіркамі чулымі званіц,
Святая Еўфрасіння нашы крозы
Натхненнем поўніць з полацкіх крыніц.
Пісьменнікі – такое ў нас прызванне,
У кожнага яно ў душы гарыць.
Народным мы завемся аб’яднаннем,
А значыць абавязаны тварыць.
Мы лёсу дзячым у прыгожым слове,
Што нас народ наддзвінцамі заве,
І жыць заўжды напеўнай нашай мове,
Якая жытняй хваляю плыве.
На любыя бацькоўскія прасторы
Святло ідзе з нябесных алтароў,
Каб славіць нам жыццё ў цікавых творах,
А ў ім – радзіму, веру і любоў.