Народнае літаратурнае аб'яднанне “Наддзвінне”

сардэчна вітае Вас!

MENU

 

Проба пяра

 

Сумная пара

Закружыўся ліст асенні.

Хутка  прыдуць халады,

І танцуюць у  віхры  танца

Залаценькіе лісты.

 

А ў малодзенькіх алеях

Лісце мокрае ляжыць;

У высокім хмурым небе

Жураўліны клін ляціць.

 

Пад высокім моцным дрэвам

Расцілаецца дыван

Прыгажосці такой дзіўнай

Як усходні караван.

 

І змяняецца  надвор’е

З кожнай  хвіляй, з кожным днём…

Развіталіся з дажджамі –

Пачакаем маразоў.

Яна Закрэўская

 

Жаба і Бык

(байка)

На лузе Жаба раз убачіла Быка.

Яна ж заўжды зайздросніцай была.

А Бык ёй вельмі ж спадабаўся,

Ён  дужы перад ёю красаваўся –

То збоку, то ўперад  стане, 

А Жаба ж на яго як гляне!

Тут зайздрасць нашу Жабу ўзяла.

І што ж прыдумала яна?

Сяброўку ў госці пазвала,

Спытала, ці падобна да Быка.

-Ды не падобна! – тая адказала. –

Ён дужы, ён прыгожы – Бык,

А ты маленькі  “скок – ды – шмыг”

Тут Жаба на сяброўку ўзлавала,

Яе па беразе з гадзіну мо ганяла,

Сяброўку моцна напужала,

Што тая заікацца стала…

А Жаба надзімацца пачала,

Каб быць падобнай да Быка.

І так  раздулася яна,

Што стала больш разы ў два.

Яна ўсё дзьмула, дзьмула, дзьмула…

І  раптам лопнула яна.

 

Ніколі  не зайздросць другім,

А Жаба – прыклад нам ўсім.

Алена Канавалава

 

***

Жыццё наша часта складаным здаецца,

А часам адвернуцца, нават сябры –

Знайдзі сваю зорку на небе яскравым

І як заўсёды наперад ідзі!

Хай дзьмуюць вятры, дажджы не сціхаюць

А ты праз непагадзь вясёлым ідзі

З усмешкай на вуснах і бляскам у вачах –

І стане мізэрным мінулы твой  страх.

Прайшоўшы агонь і медныя  трубы,

Спазнаўшы вады несціхальны паток,

Тут сэрцам кожны становіцца чуйны,

Жыццё пазнае, як сапраўдны прарок.

Марыя Эм

 

***

Як птушка  ў  гібкіх трасніках,

Стралою думка мільганула.

І засталася я адна,

Як птушка ў гібкіх трасніках.

І страшна мне было і сумна,

Калі …

Як птушка ў трасніках

Стралою думка мільганула.

Сабіна Буякова

 

***

Як птушка  ў  гібкіх трасніках,

Стралою думка мільганула.

І ты душу мне закранула,

Як птушка ў гібкіх трасніках

Усю мне праўду разгарнула

Аб пройдзеных маіх  гадах.

Як птушка  ў  гібкіх трасніках,

Стралою думка мільганула.

Сабіна Буякова

 

***

Сэрца – лёд, душа – вада…

Халадзее ўміг яна.

Гэта ўсё любоў твая.

Сэрца-лёд, душа – вада,

Хутка пройдзе іх нуда

Як зімовая пара.

Сэрца – лёд, душа – вада…

Халадзее ўміг яна.

Васілёк

 

Роздым аб жыцці

Зазірні чалавеку ў вочы…

Там убачыш яго жыццё:

Зор святло і цёмныя ночы..

Зазірні чалавеку ў вочы…

 

Чалавек… Нарадзіўся – жыві…

Сваё месца пад  сонейкам знойдзеш.

Птушку шчасця хутчэй лаві,

Чалавек… Нарадзіўся – жыві…

 

І дзіцё расквітнела, расце,

Пралятаюць і дні, і  тыдні.

Вось і  першы крок па расе,

А дзіцё расквітнела, расце…

 

Ён ужо не дзіця, ён – падлетак.

І ўсмешка, і гоман вясёлы.

Пойдзе шчасце шукаць на прасторах,

Ён жа ўжо не дзіця, ён – падлетак.

 

Час хутчэй і хутчэй. Вось вяселле:

Пацалункі і кветак горы.

Будзе новага жыцця насенне.

Час хутчэй і хутчэй. Вось вяселле…

 

Трэба шмат чалавеку зрабіць:

Дзяцей  вырасціць, дом узвесці,

Ды яшчэ можна дуб пасадзіць.

Як жа шмат ён павінен зрабіць…

 

Ён усё ў жыцці паспеў:

Вось і дом, і дзяцей карагоды.

Вось апошні год і апошні спеў,

Бо ён ўсё ў жыцці паспеў.

 

Зазірні чалавеку ў вочы…

Там убачыш яго жыццё:

Зор святло і цёмныя ночы..

Зазірні чалавеку ў вочы…

Там убачыш яго жыццё…

Марыя Эм

 

Жыццё – усяго імгненне

Жыццё  даецца толькі раз,

Аб большым нельга нас прасіць.

Жыццё – згарэўшая свяча,

І нам яе не ўваскрасіць.

 

Жыццё даецца толькі раз,

Не забывай аб гэтым ты ніколі :

Жыві, працуй, пакуль ёсць час,

Не забывай аб гэтым ты ніколі!

 

Вось нарадзіўся ты ў сям’і,

Вось пасталеў, набраўся моцы,

Вось дзеці ўжо ў цябе свае…

А сіл няма, няма больш моцы.

 

Жыцця апошняя  старонка

Табой прачытана даўно.

Апошні міг – патухла свечка,

Апошні міг – прайшло жыццё…

 

Вось помнік твой: прыгожы, белы

Напомніць аб табе Зямлі.

І будзе памяць у сэрцах родных

Жыць аб табе яшчэ вякі.

Марыя Эм

 

***

Жыццё  - не проста слова.

Яго павінны мы пражыць,

Каб след ў гісторыі зрабіць,

І захаваць дабро ў свеце –

Каб шчасліва жылося дзецям.

Кірыла Рассадзін

 

***

Жыццё – гэта дарога,

Не ідзі па ёй дармы.

Сцяжынак на ёй многа –

Шляху назад – няма!

Таму шукай такую,

Ты сцежачку адну,

Звярнуўшы на якую,

Ты зробішь дабрыню.

Не слухай ты нікога,

Шукай яе, шукай!

Не траць ты часу  многа

Смялей па ёй ступай!

Васілёк

 

***

Калісьці нарадзіўся ты на свет,

Калісьці першы крок свой ты ступіў.

Вакол цябе быў толькі шчасця цвет,

Вакол цябе цвілі жыцця сады.

 

Ты рос, сталеў, выходзіў у свет жыцця.

Каханне, дружбу і любоў спяшыў адчуць.

Бывала падаў, але і падымаўся ўміг,

Хапала толькі слова маці зноў пачуць.

 

Жыццё пражыць – не поле перайсці:

Былі заўсёды гора і бяда.

Але з табой была твая сям’я,

А з ёй заўсёды на зямлі вясна.

 

Цябе можна назваць шчаслівым:

Знайшоў сваё каханне і любоў.

Ты за яе звярнуў бы нават горы,

А за цябе яна аддала б і жыццё.

 

Прабегла маладосць, як быццам месяц.

Ты нават азірнуцца не паспеў.

Як срэбра стала галава,алмазны погляд.

А што ты ў жыцці зрабіць паспеў?

 

Любоў,жыццё ты падарыў рабятам:

Дачушкам і сынкам сваім радным.

Ім дапамог знайсці сваю сцяжынку,

Ты жыў для  іх, ты гэтым жыў адным.

 

На працы працаваў старанна,

Не крыўдзіў нікаго і гора не жадаў.

Цаніў людзей ты добрых і сумленных,

Сяброў надзейных і сапраўдных паважаў.

 

Свой вопыт, мары, усе свае жаданні

Нашчадкам перадаць паспеў сваім.

Цябе назваць можна шчаслівым:

Дастойна ты жыццё пражыў.

 

Бяжыць жыццё,ляціць, як птушка ў вырай,

Імкнецца ўдалеч, у ясны небасхіл.

Жыццё трэба пражыць дастойна,

Каб сораму не адчуваць ні перад кім.

Марыя Эм

 

Восень

З дажджом і маланкай

К нам восень прыйшла

І чорныя хмары

З сабой прывяла.

 

Вось песню пра восень

Паюць журавы,

Яны адлятаюць

У чужыя краі.

 

За вокнамі лужы,

Апалі лісты.

Удалечы голыя

Стынуць кусты.

 

І сумна глядзець мне,

Як гінуць расліны,

Як лісце губляе

У садзе каліна.

 

Прырода рыхтуецца

К зімнему сну,

Каб сілы набрацца –

Спаткаць зноў вясну.

Васілёк

 

***

Кружацца сняжынкі,

Быццам балерынкі.

Кружацца, раяцца.

Я глядзець люблю,

Як яны садзяцца

На дрэвы, на зямлю.

Карына Ніжнікава

 

Маме

Пяшчотныя рукі  матулі

З любоўю мяне абдымаюць.

І вось у такія хвіліны

Усе беды мае ўцякаюць.

Матуля мяне зразумее,

Яна мая “хуткая помач”.

Смяюся я, альбо плачу –

Матуля заўжды будзе побач!

Марыя Ерафеева

 

***

У калысцы мяне калыхала,

Цікавыя казкі чытала.

Са мной ты гуляла

І песні спявала,

Мяне ты вучыла пісаць,

Мяне навучыла чытаць,

Чалавекам добрым быць

І наш родны край любіць.

Васілёк

І так бясконца

Два берагі . Паміж імі шырокая рака. Ля берага стаіць невялікі човен. А над ракой шэры туман. У дзень нашага нараджэння мы сядаемугэты човен і плывем да другога берага. Плывем супрацьплыні,плывем у тумане, не бачучы таго, што чакае нас наперадзе, але ты плывеш… Так праходзіць усё наша жыццё:цяжка, але на жаль вельмі хутка…

Усю нашу вандроўку па рацэ мы шукаем сэнс жыцця і нават не заўважаем, што ён зусім побач, вось тут, это трэба толькі зразумець. Але мы не разумеем, не бачым; таму працягваем шукаць далей. Мы шукаем усё: дружбу,каханне, разуменне,падтрымку. Мы спатыкаемся,падаем, падымаемся і зноў ідзем шукаць. І так бясконца.

І раптам у тумане натыкаемся на нешта цвёрдае, халоднае – другі бераг. Усё. Наша вандроўка скончана, трэба сыходзіць. Мы яшчэ не стаміліся, мы  хочам плыць далей, але гэта немагчыма…

І так бясконца…

Таццяна Лаўрыновіч

Мы жыць будзем!

Неба на сваіх чорных крылах, усыпаных зорочкамі – жоўтымі вочкамі,калыхала маладзічок – танюсенькі, маленькі, бледны яшчэ. Вечер мітусіўся каля яго, як звар’яцелы: хваляваўся за малога; туман абгарнуў месячымў шызую пялёнку. А маленечкі маладзічок ўжо прабіваў сваё святло на зямлю…

А да неба з зямлі прабіваўся крык дзіцяці. Абгорнутае ў чысцюткія бялізны-пялёначкі, ляжала яно ў люльцы. Некалькі шчаслівых пар вачэй было накіравана да яго – і, можа, ад цяпла, ласкі і свету гэтых вачэй малы нечакана супакоіўся і заснуў.

Кахала, рабіла, адпачывала, вучылася, смяялася, крычала ад пакут і болю страт, спявала, танцавала – жыла. Жыла не дзеля сябе – дзеля іншых. Імкнулася да дабра,сумлення, свету; шукала праўды,верыла ў Бога, у людзей, у сябе…  А навошта? Сустракалася і разлучалася… Навошта? Не ведала. Не думала аб гэтым. Зразумела толькі цяпер, на прыканцы жыцця. На прыканцы жыцця? Няўжо гэта канец? Жахліва. Але трэба зразумець і прыняць. Трэба. І яна гэта зрабіла.

На сконе ночы памёр месяц. Вялікі, круглы, жоўты. Колькі начэй ён ліў святло на зямлю?! І туман, і вецер яму былі ўжо не патрэбны – ён вырас. Цяпер жа – ён памёр.

Тысячы разоў ужо ноч змяняла дзень, і дзіцячыя вочкі за гэты час ператварыліся ў сталыя, мудрыя, крыху стомленыя вочы. І цяпер яны глядзелі ў блакіт вачэй маленькага немаўляці. І асэнсоўвалі, разважалі, плакалі… Яны зразумелі сэнс жыцця і яго канец. Яны жылі! А цяпер будуць жыць вочкі новага чалавека – гэтага вось немаўля.

А на небе заззяў танюсенькі, амаль празрысты ражок месяцу…

Мы жылі, жывём і жыць будзем! У вачах дзяцей.

Марыя Эм

А час ідзе…

Вось ён пазнаёміўся з добрай дзяўчынай… А час ідзе. І вось яно, тое, дзеля чаго жыве кожны чалавек на зямлі… І вось ўжо яны разам выбіраюць імя свайму першынцу, хвалююца за яго, плачуць, смяюцца… А час ідзе… Зараз тое дзіця яшчэ не ведае нічога: ні болю, ні страт, ні сапраўднай радасці ці шчасця. Але час няўмольна ідзе…

І ніколі ніхто не дасць адказу на пытанне: “Што ж такое жыццё?” Таму што жыццё – гэта час, а час – гэта жыццё!

Карына Ніжнікава

Чалавек – зорка…

Нараджаецца чалавек – на небе запальваецца новая зорка.

   Праходзяць гады. Змяняецца ўнутраны свет чалавека, яго маральныя каштоўнасці, яго прывычкі, змяняецца і абічча чалавека.

   За ўсё жыццё на твары чалавека будзе шмат выразаў:

Усмешка,здзіўленне, захапленне, жах, радасць… Час накладае свой непаўпорны адбітак на чалавеку…

   Памірае чалавек – затухае і зорка.

 

Шчасце

Навошта ўсім нам шчасце?

Маглі б шчасця жыць?

Навошта людзям шчасце?..

Ды ці змаглі б пражыць

Без неба і без кветак,

Без рэчкі, галубоў,

Без родных, без суседзяў,

Без школы, без сяброў?..

Ды мусіць не змаглі б мы:

Без шчасця – нет жыцця!

І будзе шчасце ў свеце –

Пакуль жыве зямля!

Наташа Ж.

***

Крок за крокам лаўлю

Сваё дзіўнае шчасце,

Бо я проста люблю  -

Гэта рэдкае шчасце!

Я люблю гэты дзень,

Што прыносіць святло;

Гэты ясны прамень,

Што дае нам цяпло.

Я чакаю хвіліны,

Калі сонца ўстае,

Калі казак-былін

Напамін паўстае.

Мікіта М.

 

***

Што такое шчасце? Каб адказ нам знаць

Давядзецца, пэўна, у многіх запытаць …

Маладая маці скажа: “Шчасце ў дзецях!

За ўсмешку сына – усё аддам на свеце!”

 

“Радасць і вяселле, поспехі ў школе! “–

Прабягаўшы побач, гучна скажа школьнік,

А стары дзядуля тут дабавіць строга:

“Шчасце – ёсць здароўе, ды сяброў, каб многа.

 

Лепш няма нічога, чым спакой у свеце,

Каб жылі ў згодзе людзі на планеце”.

Скажа й падарожнік, шляам доўгім стомлен:

“Лес, паветра чыстае, ураджай на полі,

 

Усе мясціны родныя, дзе дабра даволі –

Вось яно і шчасце, гэтым я здаволен…”

Толькі маці зноўку, прытуліўшы дзетак,

Настойліва скажа: “Шчасце – гэта дзеці!”

Баранава Дар’я

 

 

Шчасце

Аднойчы спыталася кропелька ў парасяці:

  • А што для цябе шчасце?
  • Для мяне шчасце – гэта вялікая лужына! – салодка пазіхаючы, адказала парася.

Спыталася потым кропелька ў кветачкі:

  • А для цябе, што – шчасце?
  • Шчасце?  Гэта дожджык!

Не супакойвалася кропелька і працягвала пытацца аб шчасці. Запыталася яна і ў чалавека:

  • Што такое шчасце?
  • Шчасце рознае для кожнага, але на свеце яно адно: шчасце – гэта ЖЫЦЦЁ!

Баранава Дар’я

 

 

Шчасце

Простае шчасце людское –

Гэта Радзімы куток,

Дзе першае слова прамовіў,

Дзе зробіў першы свой крок.

Яно пачынаецца з лета,

З раздолля лясоў і лугоў,

З зямлі, за дзень сонцам нагрэтай,

І з маміных ласкавых слоў.

Калі свеціць лямпа ў пакоі,

Калі кожны ў добрым настроі,

З таго і складаецца шчасце,

З чаго ж яго можна йшчэ скласці?

Павел Васіленка

 

Што такое шчасце?

Шчасце – гэта родная мова,

Кожнае светлае, чыстае слова,

Птушка ў небе сінім,

Зока на небасхіле.

 

Месяца белага дзіва-касынка,

Свежага хлеба пахучага скарынка.

Тата і мама радныя

(Заўсёды любыя, маладыя).

 

Сонца прамень на ўзыходзе,

Лад і спагада ў народзе.

Сябра найлепшы ў свеце,

Мір ва ўсім свеце!

Сюбарава Анастасія

 

Шчасце

Шчасце бывае рознае  ў свеце:

Для каго – гэта дзеці, таксама сям’я,

Для каго ж – любоў і сустрэчы,

Калі паасобку – нябачна жыцця.

 

Многія мараць аб грошах, багацці.

І забываюць заўсёды тады,

Што шчасце павінна быць, мабыць, такое,

Каб разам усе мы дружна жылі.

Вінні Ганна

 

Што трэба для шчасця?

Шчасце на нашай Зямлі

Будзе толькі тады,

Калі ў згодзе будуць людзі,

Калі сябар сябра не забудзе.

Зажывуць калі ў міры народы,

І не будзе ў грошах асалоды.

Лепш вучыцеся, працуйце, вандруйце.

Са злодзеяў прагных жартуйце.

 

Калі хто-небудзь гэта забудзе –

Тады ў нас шчасця ніколі не будзе.

Павел Васіленка

 

Каханне

Жыццё – складаная навука,

Яго пражыць – “не поле перайсці”,

Але галоўнае для чалавека –

Кахаць і быць каханым назаўжды.
 

Каханне  светлае пачуцце!

І кожны з нас яго б хацеў спаткаць.

Каб птушкай вольнай ў небе закурлыкаць

І цвёрда па зямлі ступаць.

 

О, колькі розных вершаў і паэм

Табе штодзённа прысвячаюць людзі!

Жыві, каханне, з веку ў век!

Тады, я думаю, мы ўсе шчаслівы будзем!

Павел Васіленка

 

Першае каханне

Успамін пра першае каханне

Мы глыбока ў сэрцы беражом,

Як праменьчык сонечны вясною,

Грэе нас яно сваім цяплом.

 

Першае пачуцце – незабыўна!

Свет, здаецца, стаў зусім другім,

Сонца ў небе ярка засвяціла,

І душа пяе на ўсе лады…

 

І няхай жыццё нас не звязала,

Толькі вось заўжды жыве са мной

Твой блакітны свет вачэй чароўных

І з усмешкай дзіўнай вобраз твой!

Мікіта М.

 

***

Курыцца туман над возерам,

Веер чарота тут жа шуміць.

Елка бліскучым колерам

Трымціць на паветры, трымціць…

Кветкі рамонкаў засохлыя…

Абапал вады хутка кінь.

Ты свае думкі самотныя

Восеньскім кветкам пакінь.

А чароўным летам жаркім

Я нарву іх у полі яркім.

Іваноў

 

***

Заіскрылася ў небе

О, якая прыгажосць!

Раптам блёстачкай маленькай

Кінулася з неба штось.

Адгадаць нарэшце трэба, што за кропачка наш госць.

Наташа Ж.

***

Калі ў небе зоркі дагараюць,

А я сяджу на беразе ракі,

Ціхутка думкі ў галаве мільгаюць:

Як ты? На тым баку зямлі?

Наташа Ж.

 

***

Багата краіна лясамі:

Елка з сасною радамі.

Лістота асінак трапеча,

Аер з чаротамі шэпча.

Росамі травы ўмыты,

У лузе звіняць жаўрукі…

Светлы мой край любімы,

Ідзі праз гады такім!

Іваноў

***

Павер, такога месца болей ты не знойдзеш!

О, дзе яшчэ куток такі знайсці?!

Ля ціхай рэчкі горад старажытны

Ад веку ў век ты будзеш з ім ісці.

Ці ж можам мы забыцца пра Скарыну,

Калі ён так праславіў родны край!

А ў небе над Курганам ганарлівым

Яскрава зоркі аб былым нагадваюць нам хай.

За тое, каб жылося нам шчасліва

Яскрава ззяе сонца бляск у купалах Сафіі.

Марудна тут не йдуць гады зямныя…

Людзей, што праслаўляюць горад наш,

Я веру, будуць помніць і ў вяках.

Марыя Эм

 

Шчасце

ШЧАСЦЕ - гэта вельмі добрае адчуванне. Я лічу, што шчасце – гэта, калі мне і маім блізкім людзям вельмі добра.

   Напрыклад, я шчаслівы, калі я здаровы і калі мае родныя здаровыя. Мне здаецца, што ёсць шчасце добрае і злое. Добрае шчасце, гэта калі чалавек радуецца па добрай прычыне, а злое – калі чалавек радуецца чужой бядзе.

   Як тут не ўспомніш добрую прымаўку: сябры пазнаюцца не толькі ў бядзе, але і ў радасці.

Іваноў

 

***

Голубые дождинки стекали

Чуть касаясь ресниц твоих.

Мы под плачущим небом стояли,

Голубые дождинки стекали,

Падал дождь, и я видел в них:

Дождь плясал возле нас двоих.

Голубые дождинки стекали

Чуть касаясь ресниц твоих.

Яна Закрэўская

 

***

Як птушка ў гібкиіх трасніках

Стралою думка мільганула.

 

Згубіўся ад пачуцця жах,

Як птушка ў гібкіх трасніках

Няведамы чароўны ўзмах –

І струны сэрца закранула.

 

Як птушка ў гібкиіх трасніках

Стралою думка мільганула.

Мікіта М.

 

***

Як птушка ў гібкиіх трасніках

Стралою думка мільганула.

У гэтых тоненькіх лістках

Ты ў маё сэрца зазірнула.

Як птушка ў гібкіх трасніках

Усяліла ты мне моцны жах

І боль у сэрцы закранула.

Як птушка ў гібкиіх трасніках

Стралою думка мільганула.

Іваноў

 

***

Як птушка ў гібкиіх трасніках

Стралою думка мільганула.

І маё сэрца палахнула,

Як птушка ў гібкіх трасніках

Ды на палях маёй душы

Зіма шатры свае згарнула

Як птушка ў гібкиіх трасніках

Стралою думка мільганула.

Сабіна Буякова

 

Каза ды Баран

(байка)

Сустрэліся аднойчы

Баран з Казою ноччу.

І сталі размаўляць:

- Навошта ты ўчора

Залез  капусту рваць? –

Каза сур’ёзна, раззлавана

Давай Барана дакараць.

Баран у адказ і кажа:

- Не рваў капусту я,

Дарэмна думаеш, учора

Гуляў я свята ў сваяка!

- Не, не, дружочак не мані!

Калі ўжо браў, то лепш вярні!

Баран з настойлівасцю:

- Не, навошта яна мне.

Спрачаліся, спрачаліся

Ледзь раніцай рассталіся

Каза на агарод –

І абамлела:

- Якая моль усё мне тут паела?!

 

Дарэмна Барана вініць ва ўсім,

Калі Баран зусім тут ні пры чым.

Алена Канавалава

 

 

 

 

МАЕ   КАРАНІ

 

     Ўсе мы, як дрэвы, маем карані,

     Што нас трымаюць пад вятрамі злымі,

     Што сілы нам даюць ад той зямлі,

     Дзе мы былі калісьці маладымі.

 

          Маё ж карэнне цягнецца туды:

          Да роднай вёскі, да бацькоўскай хаты.

          Як птушкі праляталі там гады,

          Там, у маленстве, каля мамы-таты.

 

     Тут кожны крок па роднае зямлі,

     Насычаны ўспамінамі былога,

     Ў душы маёй запальвае агні

     Прыемнага, шчымлівага такога…

    

          І чым мацней агонь ў душы гарыць,

          Тым повязь каранёў з зямлёй мацнее,

          Яна дае падказкі, як мне быць,

          Калі няўдача, гора адалее.

 

     Ніколі карані не падманулі…

     Мой абавязак – повязь падтрымаць,

     Каб часам, жорсткасцю яе не закранула –

     Мне дзецям трэба памяць перадаць.

              

               *    *    *

               Нам трэба, як і дрэвам, карані,

               Каб нас трымалі на зямлі яны.

 

 

           Б.Н.В.

 

 

  ПТУШКА   КАХАННЯ

                

Каханне лёгкай птушкай успырхнула,

Ўзнялося, адляцела ўдалячынь,

І стала пуста ў душы, панура,

Нібы прад навальніцай неба сінь.

 

Ды непагадзь адыдзе хутка, знікне,

І ў сэрцы зноў паселіцца спакой.

Але я веру : у ваконца дзвынкне

Каханне-ластаўка, ўляцеўшы у пакой.

 

Тады яно паселіцца навечна

У душы, у сэрцы, ў розуме тваім.

І станеш чыстым ты душой нарэшце,

І шчасцем ты падзелішся сваім...

 

А я прыму яго ў свае далоні,

Прыму, як прынімаюць значны дар.

І ўжо яго нікому і ніколі

Забраць я не дазволю, не аддам!

Б.Н.В.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЧАЛАВЕЧАЕ   ЖЫЦЦЁ

 

Каротка жыццё чалавека,

Нібы на малюнку штрых.

Здаецца, да старасці – вечнасць...

Глядзіш – пасівелі ўміг.

     Учора яшчэ нарадзіўся

      І першыя словы сказаў,

      Хадзіць па зямлі навучыўся,

      Жыцця асалоду спазнаў.

Ў люстэрка глядзіш і не верыш,

Што час накладае сляды

На нас, і былога не вернеш –

Не быць увесь век маладым.

     Дык трэба зрабіць нам гэтак,

     Каб многа чаго паспець:

     Нарадзіць і дагледзець дзетак –

     Пакінуць на свеце след.

Б.Н.В.

МАІМ ВЫПУСКНІКАМ

 

Вось і зноў надыходзіць май!

Звонкай песняй звініць званочак...

Тут дзяцінства праходзіць край,

А далей самім трэба крочыць.

 

      Трэба вызначыць пэўны шлях

       І ісці па ім цвёрда, рашуча,

      Каб жыцця свайго бачыць абсяг,

      Каб пасля не было балюча,

 

Што не вывучыў некалі ўрок

Па гісторыі, а ці па мове...

Як ад глупства ты быў на крок,

Як пакутваў ты з-за вымовы.

 

      Як пускаўся ў жарты з тых,

      Хто вучыў вас дабру і любові,

      Хто любіў вас, гарэзных такіх,

      Забываючы  аб здароўі.

 

І я ведаю: будзе час,

Калі ты усё сам зразумееш.

І тады зноўку прыйдзеш у клас,

У душы сорам свой адалееш.

 

      І сустрэнімся зноўку мы

      Тут, у школе, а ці дзе ў скверы,

      Усміхнешся радасна ты

      Ў сваё сэрца прывёўшы давер’е.

 

Б.Н.В.

                                  

Сделать бесплатный сайт с uCoz