Народнае літаратурнае аб'яднанне “Наддзвінне”

сардэчна вітае Вас!

MENU

Зацвярджаю.

Дырэктар Полацкага раённагаа ЦРНК

 

 

 

 

Палажэнне

аб народным літаратурным аб'яднанні

“Наддзвінне”

 

 

 

 

Разгледжана і адобрана на агульным

сходзе народнага літаратурнага аб'яднання “Наддзвінне”

18 студзеня 2012г.

 

 

Палажэнне

аб народным літаратурным аб'яднанні “Наддзвінне”

 

Агульныя палажэнні

 

1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасці з існуючым у Рэспубліцы Беларусь заканадаўствам.

2. Народны калектыў (літаратурнае аб'яднанне “Наддзвінне”) працуе на базе Полацкага рённага Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур.

3. Дзейнасць літаратурнага аб'яднання ажыццяўляецца на падставе рэгламентуючых дакументаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь і дадзенага Палажэння.

4. Асноўнымі прынцыпамі дзейнасці калектыву з'яўляюцца добраахвотнасць, агульнасць інтарэсаў, даступнасць і культура зносін.

5. Народны калектыў “Наддзвінне” – грамадска-культурнае аб'яднанне аматараў літаратурнай творчасці.

6. Літаратурнае аб'яднанне працуе ў цесным узаемадзеянні з установамі культуры, выдавецтвамі, грамадскімі арганізацыямі горада, рэгіёна, рэспублікі, якія вядуць сярод насельніцтва культурна-асветніцкую работу.

 

Мэты і задачы

 

Мэты і задачы калектыву вызначаюцца ў адпаведнасці з прыярытэтамі дзяржаўнай палітыкі ў галіне культурыі:

1. Вывучэнне, зберажэнне, развіццё і распаўсюджванне беларускай нацыянальнай літаратуры.

2. Засваенне і папулярызацыя твораў класічнай сусветнай літаратуры і лепшых узораў сучаснай.

3. Забеспячэнне спрыяльных умоў і роўных магчымасцей для стварэння літаратурных твораў і творчага росту кожнаму сябру калектыву, незалежна ад таго, на якой мове ён піша.

4. Папулярызацыя твораў сяброў аб'яднання сярод насельніцтва праз публікацыі ў СМІ, літаратурныя вечарыны, творчыя сустрэчы, прэзентацыі, конкурсы і інш.

5. Выяўленне таленавітых грамадзян, якія займаюцца літаратурай, і развіццё іх творчых здольнасцей.

6. Стварэнне ўмоў для рацыянальнага выкарыстання вольнага часу грамадзянамі і задавальненне іх культурных запатрабаванняў.

 

Змест і напрамкі дзейнасці калектыву

 

1. Калектыў самастойна вызначае спецыфіку сваёй працы і садзейнічае стварэнню мастацкіх літаратурных твораў, прадстаўленню іх у СМІ і выдавецтвы;

дапамагае развіццю і творчаму росту літаратараў шляхам:

– узаемных кансультацый,

– крытычных разглядаў твораў,

– літаратурнай вучобы,

– творчых сустрэч з чытачамі і прадстаўнікамі іншых літаратурных суполак,

– сістэматычных знаёмстваў з новымі літаратурнымі публікацыямі і абмеркавання іх,

– вучэбна-творчай і рэпетыцыйнай дзейнасці.

2. Ажыццяўляе ўдзел у гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх, рэгіянальных, міжнародных аглядах, конкурсах,фестывалях, літаратурных імпрэзах.

3. Стварае і папаўняе банк дадзеных калектыву (творы, кнігі, кіна- фота- відэама­тэрыялы).

4. Садзейнічае далучэнню падрастаючага пакалення да літаратуры праз творчыя сустрэчы, кніжныя выставы, выступленні перад чытачамі.

5. Ажыццяўляе іншыя напрамкі дзейнасці, якія адпавядаюць мэтам і задачам лі­таратурнага аб'яднання.

6. Аказвае па магчымасці платныя паслугі.

7. Сімваламі аб’яднання з’яўляюцца:

эмблема – ладдзя (мастак У. Стральцоў),

дэвіз: “Хай ладдзя выносіць нас дзвінскай хваляй на Парнас!”           , аўтар Р. Цітова,

гімн:

Наддзвінцы мы

Словы Г. Загурскай і М. Балдоўскага

Музыка Я. Аўласенка

 

Складаем вершы мы ці пішам прозу

Пад позіркамі чулымі званіц,

Святая Еўфрасіння нашы крозы

Натхненнем поўніць з полацкіх крыніц.

 

Пісьменнікі – такое ў нас прызванне,

У кожнага яно ў душы гарыць.

Народным мы завемся аб’яднаннем,

А значыць, абавязаны тварыць.

 

Мы лёсу дзячым у прыгожым слове,

Што нас народ наддзвінцамі заве.

І жыць заўжды напеўнай нашай мове,

Якая жытняй хваляю плыве.

 

На любыя бацькоўскія прасторы

Святло ідзе з нябесных алтароў,

Каб славіць нам жыццё ў цікавых творах,

А ў ім – радзіму, веру і любоў.

 

Кіраўніцтва калектывам

1. Калектыў народнага літаратурнага аб’яднання “Наддзвінне”узначальвае кіраўнік, які мае спецыяльную адукацыю альбо валодае неабходнымі ведамі, уменнямі, навыкамі ў адпаведным відзе мастацкай творчасці і выхаваўчай работы.

2. Кіраўнік назначаецца начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Полацкага райвыканкама з улікам думкі калектыву, які мае права выходзіць з хадайніцтвам у аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі па кандыдатуры кіраўніка.У сваёй дзейнасці кіраўнік падпарадкоўваецца дырэктару ЦРНК.

У адсутнасці кіраўніка яго функцыі выконвае мастацкі савет пад кіраўніцтвам старшыні або намесніка.

3. Кіраўнік

– ажыццяўляе набор удзельнікаў калектыву не менш 15 чалавек;

– вырашае пытанні арганізацыйнай, вучэбна-творчай і выхаваўчай работы з калектывам;

– вядзе неабходную арганізацыйна-тэхнічную дакументацыю, журнал уліку работы;

– складае планы і праграмы вучэбна-творчай дзейнасці;

– займаецца падрыхтоўкай пасяджэнняў;

– вядзе індывідуальныя і калектыўныя заняткі, забяспечвае падрыхтоўку і ўдзел ка-

лектыву ў аглядах, конкурсах, фестывалях і іншых мерапрыемствах;

– займаецца пытаннямі выдавецкай дзейнасці, публікацыямі і прапагандай твораў

сяброў аб'яднання ў сродках інфармацыі, дапамагае ў іх распаўсюджванні, аргані-

зуе творчыя вечарыны і інш.;

– наладжвае творчыя кантакты;

– стварае і захоўвае архіўныя матэрыялы;

– стварае ўмовы бяспекі здароўя ўдзельнікам аб'яднання ў час пасяджэнняў, рэпетыцый, паездак, выступленняў і г. д.;

– нясе адказнасць за ўсе віды дзейнасці аб'яднання, прадстаўляе яго ў дзяржаўных органах і грамадскіх арганізацыях;

– адказвае за супрацьпажарную бяспеку, захаванне санітарна-гігіенічных нормаў,

захаванне матэрыяльных каштоўнасцей.

 

Правы і абавязкі членаў аб'яднання

 

1. Вышэйшым органам самакіравання аб’яднання з’яўляецца агульны сход, на якім абмяркоўваюцца і зацвярджаюцца прынцыповыя пытанні, якія прапаноўваюцца мастацкім саветам народнага літаратурнага аб’яднання.

2. Формай самакіравання выступае мастацкі савет, выбраны галасаваннем з ліку ўдзельнікаў літаб’яднання. Мастацкі савет ствараецца з мэтай каардынацыі арганізацыйнай, вучэбна-творчай і выдавецкай дзейнасці, члены якога самастойна вызначаюць змест і формы сваёй работы ў адпаведнасці з мэтамі, задачамі і напрамкамі дзейнасці калектыву.

3. Членства ў літаратурным аб'яднанні і выхад з яго добраахвотныя, якія пацвярд­жаюцца асабістай заявай.

4. Сябрамі народнага літаратурнага аб'яднання  “Наддвінне” могуць быць грама­дзяне, якія дасягнулі 16-гадовага ўзросту і маюць літаратурныя здольнасці.

5. Прыём у члены калектыву ажыццяўляецца на аснове пададзенай заявы і яе разгляду на чарговым пасяджэнні аб'яднання. З гэтага моманту заяўнік лічыцца паўнапраўным членам калектыву, але кандыдатам на званне літаратара-наддзвінца, і ўдзельнічае ў рашэнні ўсіх пытанняў аб’яднання. Пасля заканчэння кандыдацкага стажу тэрмінам у 1 (адзін) год кандыдат па рашэнні мастацкага савета пасля заслухоўвання на пасяджэнні літаб’яднання творчай справаздачы кандыдата лічыцца літаратарам-наддзвінцам і яму ўручаецца членскі білет. Калі ж кандыдат не атрымае дадатнай ацэнкі сваёй творчай працы, а гэта значыць, што ён не адпавядае п.4 дадзенага Палажэння, ён пакідае аб’яднанне.

6. Сябра народнага літаратурнага аб'яднання мае права быць членам рэспублікан­скіх літаратурных саюзаў, але ён не мае права быць на ўліку ў іншых літаратурных аб'яд­наннях г. Полацка, Полацкага раёна і г. Наваполацка.

7. Наддзвінец абавязаны па магчымасці ўдзельнічаць у мерапрыемствах, право­дзімых па гадавому плану аб’яднання, і ў рабочых пасяджэннях, праводзімых адзін раз у тыдзень. Уважлівымі прычынамі невыканання гэтага пункта могуць быць хвароба, ка­мандзіроўка, умовы працы ці сямейныя абставіны, аб якіх наддзвінец павінен своечасова праінфармаваць кіраўніцтва аб’яднання.

8. Пры невыкананні пункта 7 “Правы і абавязкі членаў аб’яднання” дадзенага Палажэння на працягу 6 месяцаў член народнага літаратурнага аб’яднання аўтаматычна выключаецца з яго складу і страчвае магчымасць выступаць ад імя “Наддзвіння”, а яго Пасведчанне наддзвінца становіцца несапраўдным. Пытанне аб узнаўленні членства рашаецца па асабістай заяве на агульным сходзе калектыву.

 

 

 

 

Фінансавае забеспячэнне

 

1. Асноўная фінансавая дзейнасць калектыву ажыццяўляецца за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту.

2. Дадатковымі крыніцамі фінансавання з'яўляюцца даходы ад пазабюджэтнай дзейнасці і іншыя крыніцы, якія не забаронены заканадаўчымі актамі:

– даходы ад платных паслуг (правядзенне платных мерапрыемстваў);

– добраахвотныя ахвяраванні фізічных і юрыдычных асоб;

– паступленні за выкананне сацыяльна-творчых заказаў;

– іншыя паступленні, не забароненыя заканадаўствам.

3. Памер грашовых сродкаў, што могуць паступаць з дадатковых крыніц фінан­савання, не абмяжоўваецца. Гэтыя сродкі павінны накіроўвацца на ажыццяўленне дзейнасці калектыву аб'яднання і ЦРНК, якая адпавядае дадзенаму Палажэнню і Па­лажэнню аб ЦРНК.

4. Па выніках вучэбна-творчай і літаратурнай (канцэртнай) дзейнасці народны калектыў можа ўзнагароджвацца дыпломамі, граматамі, каштоўнымі прызамі, пада­рункамі і прэміравацца.

5. Бухгалтарскі ўлік і фінансавыя аперацыі ажыццяўляюцца цэнтралізаванай бухгалтэрыяй аддзела культуры ў адпаведнасці з фінансавымі нарматывамі.

 

Спыненне дзейнасці

 

1. Спыненне дзейнасці аб'яднання адбываецца па прычынах яго неадпаведнасці патрабаванням дадзенага Палажэння, а таму немагчымасці яго далейшага функцыяна­вання.

2. Спыненне дзейнасці ажыццяўляецца загадам начальніка аддзела культуры.

 

Сделать бесплатный сайт с uCoz