Народнае літаратурнае аб'яднанне “Наддзвінне”

сардэчна вітае Вас!

MENU

Петрович Игорь Константинович родился 23 июня 1995 года в г. Полоцке. Закончил СШ №10 г. Полоцка. Сейчас учится на историческом факультете Белорусского государственного университета. Печатался в альманахе «Наддзвінне» и в журнале «Белая вежа». Является членом народного литературного объединения «Наддзвінне».

 

“Нацыянальныя героі”

 

 

Непераможны палачанін

 

Раскінуўся над Дзвіною горад. Не зусім і вялікі, але славуты. Гэты горад цярпеў жахі шматлікіх войн, але ўсё вытрымаў і выстаяў. У ім заўсёды было мноства цэркваў. І назва ў горада прыгожая – Полацак.

У той час, пра які будзе ісці гаворка, жылі палачане добра. Полацкі князь святкаваў шлюб сваёй дачкі і наўгародскага князя Аляксандра Яраславіча. Увесь Полацак разам з Ноўгарадам гулялі некалькі дзён. Цяпер два князі павінны былі трымацца разам.

А саюз Полацка і Ноўгарада быў якраз дарэчы. Ужо некалькі год славяне вялі вайну супраць ворагаў-крыжакоў. Шведскія рыцары з чорнымі крыжамі на даспехах стараліся захапіць рускія землі. Побач з ваярамі-захопнікамі на Полацак і Ноўгарад ішлі і каталіцкія святары. Яны са словамі “Тэ дэум!” рабавалі праваслаўныя храмы, а людзей прымушалі пераходзіць у лацінства. Але ўсходнія славяне ніколі не станавіліся на калені перад ворагамі. І на той час наўгародскі князь Аляксандр збіраў магутнае войска дзеля таго, каб нанесці шведам паражэнне. Гэта былі гераічныя часы – далёкае трынаццатае стагоддзе, калі адбыліся падзеі славутай Неўскай бітвы.

 

***

Ноч. Вакол цішыня. Спіць дружына вялікага наўгародскага князя Аляксандра Яраславіча.

Але раптам цішыня абарвалася. Забіў званар царквы ў званы. Гэта значыла, што пара ўсім воінам прачынацца. Ваяры былі ў неразуменні.

– Чаму мы раптам набатны звон пачулі? – запытаўся малады дружыннік ў княжацкага лоўчага Якава. – Няўжо вайна?

– Напэўна, – адказаў Якаў. – Даўно ўжо шведы жадалі пайсці на Святую Русь.

Усе ратнікі і дружыннікі прачнуліся, узялі зброю і сталі чакаць князя. Аляксандр павінен быў ім сказаць, з якой нагоды гучыць набатны звон.

Калі князь выйшаў, усе ваяры замаўчалі. Дзевятнаццацігадовы Аляксандр Яраславіч пачаў гаварыць:

– Воіны! Сёння ноччу каля Нявы высадзіўся шведскі атрад. Ён яшчэ не пачаў супраць нас баявых дзеянняў. Але шведы ўсё ж такі ўлезлі ў нашыя ўладанні, а значыць, абвясцілі нам вайну. Мы не будзем чакаць падыходу апалчэння. Дадзём адпор ворагу! Ці згодны вы з гэтым?

– Мы што, не славяне? Што, мы ворагу скарымся? Ніколі! Мы можам жыццё аддаць за нашага князя! – пачуліся галасы воінаў.

– Добра! – адказаў князь. – Пойдзем на малітву.

Пасля княжацкіх слоў усе дружыннікі і ратнікі пайшлі ў царкву. Яны прасілі ў Госпада дапамогі, прасілі дапамагчы выратаваць краіну ад супастатаў.

Калі князь і воіны памаліліся, войска пачало выступаць.

Лоўчы Якаў думаў: “Можа я і не прыйду з поля бітвы, але ніколі не адступлю! Я ўжо шмат часу служу князю ў якасці лоўчага, дапамагаю яму на паляванні. А зараз змагу дапамагчы зяцю полацкага князя і ў вайсковай справе”.

Якаў быў родам з Полацка і служыў раней у дружыне полацкага князя. А калі Аляксандр ажаніўся з полацкай княжной, то і забраў Якава ў якасці лоўчага, бо ўбачыў яго ўменне і спрыт на паляванні. Якаў і цяпер лепш бы хацеў служыць лоўчым, чым ваяваць. Але ж ён добра разумеў, што трэба змагацца з ворагам. Шведы, захапіўшы Ноўгарад, захапілі б і Полацкае княства, а там жывуць яго бацькі, жонка і дзеці. Таму ён ведаў, за што і за каго ідзе змагацца.

Вось князь са сваёй дружынай і ратнікамі падышоў да шведскага лагера. Шведы нават і не падумалі, што рускія асмеляцца на іхні лагер напасці. І калі рыцары ўбачылі княжацкае войска, то спужаліся. Нашыя ж ваяры пайшлі ў бой.

 

***

Напорыста атакавалі ратнікі крыжакоў. Якаў паскакаў наперадзе і ўрэзаўся ў шведаў. Яго акружылі з усіх бакоў. Палачанін быў узброены адным мячом, але ён добра валодаў ім і быў вельмі дужы. Якаў ўзмахнуў мячом –  адзін рыцар упаў, потым другі, трэці… Хораша біўся палачанін, але рыцары насядалі, і няпроста было Якаву вырвацца з акружэння. “Буду біцца да апошняй кроплі крыві!” – вырашыў ён. Вось ужо з дзесятак крыжакоў загінулі, але падышлі новыя. І з гэтымі справіўся палачанін, а ворагі ўсё наступалі і наступалі. Якаў так біўся некалькі гадзін…Нарэшце яму прыйшла дапамога.

Наўгародцы перамаглі крыжакоў. Князь дзякаваў Богу за перамогу, а Якаў яшчэ дзякаваў і за тое, што застаўся жывым у такой сечы…

Пасля бітвы князь выйшаў перад воінамі, падзякаваў ім за тое, што мужна змагаліся, што адолелі ворага. Закончыў жа ён  зварот да воінаў словамі:

– Хто да нас з мячом прыйдзе – ад мяча і загіне! На гэтым стаіць і будзе стаяць Руская зямля!

– Сапраўды так! Слава Аляксандру Яраславічу! – чулася з усіх бакоў.

Радасці воінаў не было канца.

 

***

На наступны дзень усе даведаліся пра подзвіг княжацкага лоўчага Якава з Полацка. Пачуў пра супрацьстаянне палачаніна некалькім дзесяткам рыцараў і Аляксандр Яраславіч. Выклікаў ён лоўчага да сябе і сказаў:

– Ты, Якаў, герой! Не кожны так змог бы – узброіўшыся адным мячом, адолець некалькі дзесяткаў ворагаў. Ты ж родам са славутага Полацка?

– Так, княжа, – дказаў Якаў.

– Тады дзячу табе не толькі ад свайго імя, але і ад імя полацкага князя!

І гэта было для Якава вышэйшай узнагародай.

 

***

За перамогу ў гэтай сечы князь Аляксандр атрымаў прозвішча Неўскі.

Пра подзвіг Якава стала вядома і ў Ноўгарадзе, і ў Полацку, і ў Кіеве.

І зараз, калі ўжо прайшло шмат вякоў, памятаюць пра Неўскую бітву і пра лоўчага Якава. А называюць яго і ў Белай, і ў Вялікай Русі так, як напісана ў летапісе – Якаў Палачанін.

 

Крычаўскі паўстанец Васіль Вашчыла

Народ перамагчы нельга.

 

“Пазаўчора прыходзіў турэмны лекар Капа. Сказаў, што я вельмі-вельмі слабы, што ён сам прымяняе ўсе сродкі, а яны, халера, не дапамагаюць. А пасля ўрача прыйшоў духоўны айцец, паспавядаў і прычасціў мяне. Мабыць, хутка памру…”

Так думаў Васіль Вашчыла, знаходзячыся ў Старадубскай крэпасці пад асабістай аховай паручніка Стэфана Грыгор’ева. Будучы пад арыштам, былы войт беларускай вёскі Селішча захварэў на крывавы мыт (дызентэрыя). Хвароба вельмі цяжкая, таму той, хто хварэў на яе ў той час, жыў звычайна вельмі мала.

“Хутка памру – жыццё скончыцца. Але ўсё ж такі жыццё маё было добрым. Жыў я не дзеля сябе. Заўсёды я думаў пра мужыкоў, якія амаль дарма працуюць на польскіх паноў ды ксяндзоў. Пачаў змагацца, маючы толькі трох паплечнікаў, а потым прыхільнікаў было ўсё больш і больш. Як зараз памятаю: тысяча семсот саракавы год, першы сапрўдны паўстанцкі атрад, ператварэнне нашага бунта ў сапраўдны народны вызваленчы рух. Гарачы быў год. Жаўнеры панам даносілі, што на Крычаўшчыне – сапраўдная казаччына”.

Гэта было так. За Васілём ішлі ўсе сяляне Крычаўскага староства. Беларусы шмат часу цярпелі польска-каталіцкія здзекі, але ў рэшце рэшт узяліся за косы і сякеры, выбралі сабе камандзіра (Ваську Вашчылу) і пайшлі здабываць вольнасць святую.

“Але ж мы змагаліся не толькі за тое, каб зямельку атрымаць. З тысяча шэсцьсот дзевяноста шостага года забаронена размаўляць на роднай беларускай мове, а на праваслаўную веру ўжо трэццяе стагоддзе ганенні адбываюцца. Таму мужыкі разам са мною змагаліся не толькі за зямлю, але і за матчыну мову ды бацькоўскую веру”.

Вашчыла ўзгадаў у памяці ўсё жыццё: найвышэйшы ўздым барацьбы, здача палякам Крычава і, на жаль, вельмі няўдалая спроба вызвалення яго – галоўнага горада для ўсяго староства.

“Бой быў цяжкі, крывавы. Але галоўная наша зброя – нянавісць да гэтых псоў-прыгнятальнікаў, адны з якіх называюць нас “пшэкленто быдло”, а іншыя дурманяць нас з касцёльнага амбона, вымаўляючы: “Тэ дэум…”, – была вельмі слаба падмацавана баявой зброяй, таму Крычаў застаўся пад ляшскім ярмом.

Хацелі мы з Янкам Карпачом, каб узяліся за косы і сякеры хлопцы з Полацка, Лепеля, Віцебска, Менска і з іншых беларускіх месцаў. Але што мы маглі зрабіць, калі мала баявой зброі, а супраць нас дзейнічае прафесійнае вымуштраванае войска польскіх катаў.

А вось цікава, дзе зараз мой самы лепшы сябра і паплечнік Янка Карпач? Што з ім здарылася?”

Беларус не ведаў, што дваццаць шостага лютага тысяча семсот сорак чацвёртага года Янка разам з астатнімі памочнікамі Вашчылы былі жорстка пакараны ўладальнікам Крычаўшчыны, злым і жахлівым панам Геранімам Радзівілам. Шаснаццаць барацьбітоў (Карпач і іншыя) былі пасаджаны на кол. Што ж, Радзівілы ва ўсе часы былі жорсткімі. Можна ўзгадаць у памяці Януша Радзівіла, які таксама, як і Геранім, душыў і катаваў барацьбітоў за Святую Белую Русь. А была і Барбара Радзівіл – забойца сваіх падначаленых дзяўчат. Ёсць яшчэ і такая постаць, як Дамінік Радзівіл, які здрадзіў радзіме і пайшоў служыць у напалеонаўскае захопніцкае войска. Можна, канешне, успомніць і добрых прадстаўнікоў гэтай дынастыі, але такіх было няшмат. Таму не трэба здзіўляцца такім геранімаўскім здзекам з беларусаў.

“Паўстанне наша было канчаткова задушана пасля бітвы пад вёскай Царковішчы. Цяжкі быў бой! Ляхі на нас нечакана напалі. Шмат мужыкоў у гэтым выпрабаванні згінула. Канешне, шкада мне іх… Але той, хто сэрцам беларус, той адважна і радасна гіне за справу народную. Яшчэ ж і ў царкве святары кажуць: “Няма больш той любові, калі хто-небудзь жыццё паложыць за сяброў сваіх! Таму не трэба ўпадаць у адчай, калі чалавек загінуў за Радзіму”.

Узгадваў барацьбіт акрамя баявых дзеянняў яшчэ і пра жыццё ў саміх паўстанцкіх атрадах.

“Шкада, што паны не далі нам пашырыць паўстанне на ўсю беларускую зямлю. Але ўсё роўна гэтая вайна можа называцца Вялікай, народнай. Упершыню цэлых чатыры гады на Крычаўшчыне трымаў уладу просты люд! І як трымаў! Усе размаўлялі па-беларуску, маглі спакойна ў праваслаўных храмах маліцца. Значыць, не дарма дапамагалі нам нашы духоўныя айцы, якія таксама з’ўляюцца сынамі простага беларускага народа”.

А пасля паўстанцкага паражэння правадыр змагароў накіраваўся ў раён расійска-польскай мяжы.

“Вельмі доўга я ўцякаў ад дзвюх польскіх харугваў, якімі камандаваў каралеўскі халуй палкоўнік Пястжэцкі. Палякі амаль што злавілі мяне, але нельга скарыць сапраўднага беларуса. Мне ўсё ж такі ўдалося збегчы. Я дабраўся да рускага Латакоўскага форпаста. Адтуль мяне пераправілі ў Старадуб, а далей – у Кіеў. Я спачатку хлусіў, што я маскавіт, але цяпер разумею, што так не трэба было рабіць, бо царскія служакі разам з ляхамі дзейнічаюць, толькі ў расійскіх чыноўнікаў больш бюракратызму (мне цяпер таксама шкада і рускіх праваслаўных адзінаверцаў-братоў). Маскавіты вялі следства аб маім паходжанні. Дапытвалі мяне не аднойчы. На другім допыце я сказаў, што сам нарадзіўся ў польскай Рэчы Паспалітай, але дзед быў падданым Расійскай імперыі. А брат мой (ён жыве на украінскай зямлі, а гэтая зямля знаходзіцца ў складзе Расіі), якога таксама дапытвалі, сказаў, што і дзед нарадзіўся на тэрыторыі Польскай дзяржавы, у складзе якой і знаходзіцца радзіма Беларусь”.

Уся справа была ў тым, што калі б стала вядома, што Васіль Вашчыла з’яўляецца беларусам (а Белая Русь на той момант была пад польскімі панамі і ксяндзамі), то па “Вечнай згодзе тысяча шэсцьсот восемдзесят шостага года” яго павінны былі выдаць ляхам, а калі б Васіль Вашчыла быў ураджэнцам Расіі, то яго павінны былі пакінуць у Расійскай імперыі.

“Лепш было б, калі б я адразу сказаў аб сваім беларускім паходжанні. Тады б царскія служакі, якія таксама, як і палякі, не любяць змагароў за свабоду, выдалі б мяне каралеўскім халуям, паны б мяне пакаралі смерцю – не трэба было б пакутаваць у гэтай турме. Хаця, у рэшце рэшт я сказаў праўду, а следчым невядома што патрэбна. Лепей было б увогуле не ўцякаць ад жаўнераў. Але я ўсё жыццё змагаўся за сялянскую волю, матчыну мову ды бацькоўскую веру, таму магу лічыць, што зараз таксама паміраю за Вольнасць…”

Праз некалькі хвілін нацыянальны герой беларусі Васіль Вашчыла памёр.

 

***

У крэпасць увайшлі паручнік Грыгор’еў з двума следчымі. Афіцэр, калі ўбачыў мёртвага селяніна, сказаў:

– Жалко, конечно-с! А с другой стороны нечего-с было воевать против польского короля, с которым у нас заключён мир на все времена!

– Вы правы, поручик, – сказаў адзін следчы.

– Надо польской стороне сказать – пусть больше не требуют выдачи-с, –  прамовіў другі следчы. – Мятежник непонятно за что воевал. Чернь никогда не обретёт свободу. И ещё Беларусь какую-то выдумал. В общем, умер бунтовщик, нам хлопот меньше…

 

***

Вось так і скончыў жыццё самы галоўны крычаўскі паўстанец. Памёр наш нацыянальны герой давццаць восьмага жніўня тысяча семсот сорак чацвёртага года. Гэты дзень павінен быць памятнай датай для ўсіх жыхароў Беларускай зямлі. Васіль Вашчыла быў сапраўдным змагаром за зямлю і волю, а таксама за родную беларускую мову ды за бацькоўскую праваслаўную веру. Ягонае паўстанне было жорстка задушана карнікамі, але нельга лічыць беларускіх сялян пераможанымі, бо амаль праз тры стагоддзі Беларусь, прайшоўшы шляхам пакут і выпрабаванняў, стала незалежнай, а гэта значыць, што ўвогуле Васіль Вашчыла перамог!

 

Озарение

 

Стволы у сосен – как из меди,

Меня встречают, чуть звеня.

На озорном велосипеде

Лесной тропинкой еду я.

 

Среди ветвей щебечут птицы,

А вот и заяц пробежал,

За ним – разбойница-лисица,

И я педали поднажал.

 

Проехал следом, дальше – поле,

Траву колышет ветерок…

Какая ширь, какая воля,

Какой лирический поток!

 

И я подумал: «Как прекрасна

Моя отчизна, милый край!»

Мне в то мгновенье стало ясно,

Где на земле Бог создал рай.

 

И этот рай – страну родную

Я, словно мать свою, люблю

И в сердце родину святую,

Что б ни случилось, сохраню!

 

 

Воинам-«афганцам»

 

Когда-то не вручали вам наград –

Для государства вы «не воевали»,

Но тысячи Отечества солдат

В горах афганских мужественно пали…

 

Полковник, лейтенант и старшина –

Там каждый был по-своему героем:

Они отдали долг стране сполна,

Когда сражались с моджахедов роем.

 

Случалось им спасать своих друзей

Ценою жизни – жертвуя собою,

И в годы те народ Отчизны всей

Скорбел о них, был переполнен горем…

 

Но были дни, когда раскрылся рот

У малодушной и циничной швали –

Она сказала, опозорив род:

«Мы вас в Афганистан не посылали!»

 

Нет, им не верьте, люди, никогда:

Афганцы – это наши патриоты,

Их имена пройдут через года,

Останутся на бронзе, камне, в нотах

 

 

 

 

О любви

 

Вы думаете, что легко любить,

Когда твои признанья отвергают,

Порой во лжи тебя изобличают,

Когда не могут за пустяк простить?

 

Бывает, не серьёзен этот гнев,

И поняты не так мои признанья,

Но всё равно Вы сплошь – очарованье!

В душе моей звучит любви напев.

 

В тот миг, когда признания слова

Вы говорите, мило улыбаясь,

Я пламенею, Вами восхищаясь,

И кружится от счастья голова.

 

И вот передо мною Ваша стать,

И лик, всегда божественный, сияет –

Он мне судьбы дорогу освещает,

И мне любить его не перестать.

 

Ведь о любви нельзя сказать «была» –

Любовь жива, она не умирает

И, камни разрушая, прорастает,

Готовая на взлёт – на два крыла.

Наедине с луной

 

В небе ярко сияет луна,

Освещая палатки на поле.

Спят студенты, а мне не до сна:

Чувства нежные рвутся на волю.

 

Вспоминаю её голосок –

Тот, который недавно я слышал,

И хотел бы хотя на часок

Затеряться с любимой средь вишен.

 

Хоть не видел её я давно,

Образ светлый стоит предо мною…

Неужели ей не суждено

Стать любовью моей и судьбою?..

 

 

Полоцку

 

Девятый век от Рождества Христова  –

Загадочный, неповторимый век,

Ведь именно тогда и был основан

Наш город у слияния двух рек.

 

Его от орд свирепых защищая,

Стояли насмерть предки-земляки.

Они потомкам строго завещали

Хранить свой город у Двины-реки.

 

Столетья шли – наш город разрастался,

Взрослел, мужал и набирался сил,

Горел дотла, из пепла возрождался

И был когда-то главным на Руси.

 

Мы пращуров своих не забываем,

Чьей благодарны славной старине,

В их память монументы воздвигаем

На полоцкой былинной стороне.

 

 

Непокорная Рогнеда

 

Красавица-дочка у князя была,

Известного всем Рогволода.

Она, будто роза, росла и цвела,

Казалось, всю прелесть природа

 

Рогнеде прекрасной решила отдать –

И князю не стало покоя:

Два брата решили мужьями ей стать

И бились за право такое.

 

Княжна Ярополку отдала любовь…

Но вышло совсем по-иному:

Владимир Рогнеду увёз под свой кров,

Лишив её счастья и дома…

 

Рогнеда рожала в несчастье детей,

А в сердце – надрывная стужа.

Вскипела однажды вся ненависть в ней –

Мечом замахнулась на мужа.

 

Любимый был сын у неё Изяслав,

И мать защитил он от мести…

Владимир её тотчас в Полоцк сослал,

Был сын с ней – дошли до нас вести.

 

Рогнеда ушла по пути в монастырь,

Назвав себя Анастасией.

И город возник, где был раньше пустырь,

Сильней становясь и красивей.

 

В молитвах теперь дни княгини текли,

Рос город и стал Изяславлем.

Названье Княгинька у здешней реки,

И род был сынами прославлен.

 

Один из сынов, мудрый князь Ярослав,

Впоследствии всем стал известным:

За Русь он сражался, законы писал –

Монархом был гордым, заметным.

А сын Изяслав Полоцк вновь возродил,

Решив древним городом править.

Пускай и недолго на свете он жил,

Но смог свою землю прославить.

 

 

Всеслав Чародей

 

Родился он от чародейства –

И потому так прозван был.

Прославил древнее семейство:

Он княжил славно, как и жил.

 

За Полоцк он родной боролся

И возвеличивал его…

Полянам по душе пришёлся –

Их князем избран был герой.

 

…Недолго Киевом он правил:

Звал Полоцк издали его,

И он столицу ту оставил

По зову двинских берегов…

 

И вскоре Чародей вернулся

К Двине, на родину свою, –

К родной землице прикоснулся,

Почувствовал себя в раю.

 

Минувшего оставив бремя,

Войска он больше не водил.

Не тратил он напрасно время –

Софию к небу возводил…

 

Но отшумела жизни заметь –

«Почил во Бозе» наш герой.

Живёт о нём однако память

В сердцах детей земли родной.

 

 

 

Князь Вячко

 

Ведь не каждый слышал это имя,

И не всем известно, кто такой

Вячко-князь, герой земли родимой,

Белорусской, полоцкой, родной.

 

Пусть теперь те земли – заграница,

На которых жизнь он положил,

В пору ту князья могли гордиться

Тем, что выход к Балтике им был.

 

Древний Полоцк – город Рогволода,

Для кого опорой он служил.

Вячко – князь из полоцкого рода,

Что Кукенойс-крепость заложил.

 

Князю в ней и доводилось править.

Но пришёл однажды лютый враг –

Начал земли княжеские грабить,

Руша всё и превращая в прах.

 

Кукенойс же ворогу не сдался –

Сжёг всю крепость Вячко, уходя,

И врагу лишь пепел там достался –

Черноту увидел он, войдя.

 

Вячко наш погиб, как храбрый воин,

Защищая Юрьев от врагов,

За геройство славы удостоен

От земли родимой и богов…

 

Верю я, ещё настанет время:

Каждый нам ответит, кто такой

Вячко-князь, герой земли родимой,

Белорусской, полоцкой, родной.

 

 

 

 

 

Данило Галицкий

 

Кто говорит, что Русь не знала королей,

Тот собственной истории не знает!

А судьбы русских Галицких князей

Учёных наших многих потрясают…

 

Я об одном хочу вам рассказать –

О короле и князе Данииле,

Умевшем стойко, храбро воевать –

Сумел же подчинить он даже Киев!

 

Романов сын, он славою отца,

Я думаю, как Родиной, гордился –

И не было борьбе его конца…

С кем только наш Данило-князь не бился!..

 

По сути, он три войска разгромил

В боях под Ярославом в сорок пятом...

На Калке пусть татар не победил –

Врагом для Даниила стал заклятым

 

Монгол, топтавший, разорявший Русь,

Которую всегда любил пограбить.

Однако князь сказал себе: «Дерусь!» –

И победил, чтоб дальше славно княжить!

 

Потом же стал Данило Королём

Всей непокорной Галича-Волыни…

…И эхо тех блистательных времён

Нам слышится из былей и поныне!..

 

 

О Давыде Городенском

 

…Убит поляком в спину тот,

Который побеждал…

Его любил всегда народ –

Пусть стар был кто иль мал.

 

Ведь это наш славянский князь

По имени Давыд

Сражался лихо, не страшась,

Имея гордый вид.

 

Он Новоградок защищал

И древний город Псков –

Своё отечество спасал

От вражеских оков.

 

Его дружина всех врагов

Громила на «ура!»,

От звуков имени его

Дрожала немчура.

 

Но смерть он встретил не в бою,

А в собственном шатре:

В землицу князь ушёл свою

Нежданно на заре…

 

Надеюсь, князю суждено

Средь ангелов летать.

Нам имя светлое его

Не стоит забывать!..

 

Пока героев будем чтить,

Народная молва

Правдиво может говорить:

«Русь Белая жива!»

 

 

Сделать бесплатный сайт с uCoz